Дзень Адраджэння
свята Беларусі
Дзень Адраджэння[1] — дзень надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі сілы канстытуцыйнага закону 25 жніўня 1991 года. Вярхоўны Савет ухваліў шэраг рашэнняў аб эканамічнай і палітычнай самастойнасці, аб часовым прыпыненні дзейнасці Камуністычнай партыі Беларусі і нацыяналізацыі партыйнай і камсамольскай маёмасці. Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі выводзіліся з падпарадкавання Маскве.
Дзень Адраджэння | |
---|---|
Значэнне | Ушанаванне аднаўлення незалежнасці беларускай дзяржавы |
Адзначаецца | 25 жніўня |
Традыцыі | Беларуская нацыянальная |
Зноскі
- ↑ Вячорка В. Якія гістарычныя даты павінны памятаць і шанаваць беларусы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Мінск, 1993. С. 78.