Карпілаўка (Акцябрскі раён)
Карпі́лаўка — былая вёска, цэнтр Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. У 1954 годзе ўвайшла ў склад новаўтворанага гарадскога пасёлка Акцябрскі з перадачай яму статуса райцэнтра.
Вёска
Карпілаўка
|
Геаграфія
правіцьРазмяшчэнне
правіцьРазмяшчалася на паўднёвым захадзе сучаснага Акцябрскага.
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расійскай імперыі, уваходзіла ў Бабруйскі павет Мінскай губерні і належала шамбеляну каралеўскага двара Рэчы Паспалітай Б. А. Узлоўскаму. У XIX стагоддзі ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, што належаў Лапам, а ў 1867 годзе адышоў барону А. Я. Урангелю. З 1833 года ў вёсцы дзейнічаў касцёл, у 1863 годзе была адкрыта школа, якая спачатку размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце, з 1906 года — ва ўласным будынку. У 1874 годзе разам з Рудабелкаю куплена генерал-маёрам О. Ф. Ліліенфельдам; з 1880-х гадоў належала памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам. Па стану на 1908 год у вёсцы былі праваслаўная царква, каталіцкі касцёл, малітоўны дом, школа, цагельня, млын, уваходзіла ў Рудабельскую воласць Бабруйскага павета.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі — цэнтр сельсавета ў Рудабельскай воласці. У 1922 годзе, разам з перайменаваннем воласці ў Акцябрскую, Карпілаўскі сельсавет становіцца Акцябрскім. З 1924 года — у Глускім раёне. У 1931 годзе ў вёсцы створаны калгас «Чырвоны дабраволец». З 28 чэрвеня 1939 года — цэнтр створанага Акцябрскага раёна.
Падчас Другой сусветнай вайны адзін з цэнтраў Акцябрска-Любанскай партызанскай зоны. У красавіку 1942 года карнікі амаль цалкам спалілі вёску разам з жыхарамі (загінула больш за 600 чалавек).
З 31 жніўня 1954 года — у складзе гарадскога пасёлка Акцябрскі.
Насельніцтва
правіць- 1795 год — 10 двароў, 38 жыхароў
- 1897 год — 57 двароў, 345 жыхароў (паводле перапісу)
- 1908 год — 73 двары, 642 жыхары
- 1920 год — 488 жыхароў
Вядомыя асобы
правіць- Лявонцій Яфімавіч Адзінцоў (Адзінец; 1891—1943) — савецкі рэвалюцыянер, падпольшчык у Другую сусветную вайну.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X