Кірыл Конанавіч Герман
Кірыл Конанавіч Герман (нар. 27 лютага 1913, в. Гарадзішча, Глускі раён, Магілёўская вобласць — 1996) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1975).
Кірыл Конанавіч Герман | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1996 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1973) |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1940).
Працаваў у школах Рагачоўскага раёна Гомельской вобласці і Слуцкага раёна Мінскай вобласці (1931—1935), служыў у Савецкая Армія (1940—1960), выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1960—1990, прафесар кафедры гісторыі КПСС прыродазнаўчых факультэтаў, у 1964—1976 — дэкан факультэта па навучанні замежных студэнтаў, аспірантаў і стажораў).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя КПСС; роля рабочага класа ў стварэнні калгасаў у Беларусі.