Казловіцкі сельсавет (Глускі раён)
Казло́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. — вёска) Засценак Усцярхі.
Казловіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глускі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Засценак Усцярхі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 853 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2230 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Чыкілёўскі сельсавет у складзе Глускага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чыкілі. У верасні 1926 года перайменаваны ў Казловіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Казловічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Глускім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў Глускім раёне Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці, з 23 студзеня 1960 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Бабруйскага раёна. 15 студзеня 1971 года ў склад новаўтворанага Кіраўскага сельсавета перададзены вёскі Доўгі Лес, Кляшчоўка, Прыварацце і Старое Сяло[1]. 17 лютага 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чыкілі[2], 21 чэрвеня 2005 года — у вёску Засценак Усцярхі. 23 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кіраўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Балашэвічы, Бервы, Вільча, Доўгі Лес, Зарэчча, Карпавічы, Кіраўскае, Кляшчоўка, Прыварацце, Старое Сяло)[3]. 13 красавіка 2018 года ў склад сельсавета з Каткаўскага сельсавета перададзены вёскі Зелянковічы і Зубарэвічы[4].
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (12 населеных пунктаў) — 536 чалавек[5], з іх 95,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 853 чалавекі[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 7 (1309).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 9 (1671).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 5 верасня 2021.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.