Баравое (возера, Глускі раён)
Баравое — возера ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці, за 9,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Глуск, за 1,4 км на паўднёвы захад ад вёскі Згода. Адносіцца да басейна ракі Даколька.
Баравое | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 137,6 м |
Даўжыня | 0,52 км |
Шырыня | 0,42 км |
Плошча | 0,22 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,55 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча каля 0,22 км², даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,55 км.
Возера акружана вялікай забалочанай поймай, да якой прылягаюць балоцістыя лугі, якія параслі хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком і рэдкалессем, на поўдні забалочаныя.
У возеры водзяцца карась, акунь, плотка, лешч, лінь і іншыя віды рыб.
Спасылкі
правіць- Ліст карты N-35-118 Архівавана 4 мая 2013.