Сцяпан Уладзіміравіч Чачуха

беларускі дзяржаўны дзеяч

Сцяпа́н Уладзі́міравіч Чачу́ха (нар. 1962, Старадарожскі раён Мінскай вобласці) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта (з 2018 года).

Сцяпан Уладзіміравіч Чачуха
Сцяг Старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта
з 5 сакавіка 2018
Папярэднік Уладзімір Царыкаў
Сцяг Старшыня Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта
студзень 2009 — чэрвень 2016
Папярэднік Васіль Вусік
Пераемнік Аляксандр Габрукевіч
Нараджэнне 1962
Адукацыя

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці аграномія, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Барацьбіт». Працаваў аграномам, старшынёй прафкама, галоўным аграномам, пяць гадоў узначальваў гэтую гаспадарку. У 2000—2007 гадах узначальваў Дражнаўскі сельскі Савет дэпутатаў, пасля быў абраны старшынёй Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў. З 2009 па 2016 год працаваў старшынёй Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта, потым стаў дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Старадарожскім раёне, гэту пасаду ён займаў да назначэння ў Глускі раён.

Спасылкі правіць