Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка

Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка (укр.: Тернопільський національний педагогічний університет імені Володимира Гнатюка) — вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю ў горадзе Цярнопаль ва Украіне.

Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка
(ЦНПУ)
Тернопільський національний педагогічний університет імені Володимира Гнатюка
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Тернопільський національний педагогічний університет імені Володимира Гнатюка
Міжнародная назва Ternopil National Рedagogical University
Заснаваны 1940
Рэктар Багдан Багданавіч Буяк
Рэктар Bohdan Buyak[d]
Студэнты 7 209
Юрыдычны адрас вул. Максіма Крываноса 2, Цярнопаль, 46027, Украіна
Сайт tnpu.edu.ua

Інстытуты і факультэты правіць

  • Фізіка-матэматычны факультэт
  • Факультэт філалогіі і журналістыкі
  • Геаграфічны факультэт
  • Інжынерна-педагагічны факультэт
  • Гістарычны факультэт
  • Хіміка-біялагічны факультэт
  • Факультэт фізічнага выхавання
  • Факультэт замежных моў
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт педагогікі і псіхалогіі

Гісторыя правіць

У 1620 г. у г. Крэменец была створана брацкая школа, якая вяла падрыхтоўку настаўнікаў для пачатковых класаў іншых брацкіх школ. У 1637 г. на яе базе вядомым асветнікам Пятром Магілай брацкая школа была рэарганізавана ў Крэменецка-Багаяўленскі калегіўм. У хуткім часе калегіўм пераходзіць да іезуітаў. У 1773 г. разам са скасаваннем Рапам Рымскім Кліментам XIV ордэна езуітаў Крэменецкі калегіум быў зачыненыя. Пазней у яго памяшканнях функцыянавалі свецкія школы, якія рыхтавалі настаўнікаў.

У 1805 г. на базе былога калегіума указам імператара Аляксандра I была адкрыта вышэйшая навучальная ўстанова - Валынская гімназія вышэйшых навук. У 1818 г. гімназію рэарганізавалі ў Крамянецка-Валынскі ліцэй, які ў 1833 г. пасля разгрому паўстання быў зачынены. У яго мурах была размешчаная Валынская духоўная семінарыя. на базе якой у 1902 г. было створана Валынскае епархіяльнае жаночае вучылішча, якое вяло падрыхтоўку настаўніц для пачатковых школ.

У 1920 г. загадам Ю. Пілдсудскага быў Крэменецкі ліцэй. Пры ім была створана настаўніцкая семінарыя на 6 курсаў, якая налічвала 86 хлопцаў і 120 дзяўчат, а таксама і гімназія імя Г Чацкага. У 1935 г. настаўніцкая семінарыя ліцэя была рэфармавана ў "Педагогіум". У 1940 г. пастановай Савета Народных Камісараў ад 15 красавіка на базе ліцэя быў адкрыты настаўніцкі інстытут, у якім упершыню заняткі пачаліся на ўкраінскай мове. У верасні 1944 г. Крамянецкі інстытут быў зноў адкрыты, а ў 1950 г. Савет Міністраў УССР пастановай рэарганізаваў Крэменецкі настаўніцкі інстытут у педагагічны.

У 1969 г. педагагічны інстытут быў пераведзены ў Цярнопаль. З гэтага часу вну называлася Цярнопальскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. 9 чэрвеня 1997 г. выдадзена пастанова Кабінета Міністраў Украіны № 555 "Аб стварэнні Тэрнопальскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта". У гэтым жа годзе ўніверсітэту прысвоена імя вядомага ўкраінскага навукоўца Уладзіміра Міхайлавіча Гнацюка. У 2004 г. універсітэту надан статус нацыянальнага.