Рагатын
Рагатын (укр.: Рогатин) — горад ва Украіне ў гісторыка-этнаграфічнай вобласці Аполле (уласна Рагатынскім Аполлі), над ракой Гнілы Ліпай, цэнтр Рагатынскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці, адміністрацыйны цэнтр Рагатынскага раёна. Размешчаны за 61 км ад Івана-Франкоўска, за 69 км ад Львова (аўтадарога Н09), за 30 км ад Беражанаў (аўтадарога М12, E50).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьПаходжанне назвы горада невядома. Паводле падання, князь Яраслаў Осмамысл узяў з сабой на паляванне жонку, яна заблукала і сутрэла вялікага аленя вогненнай масці, пабегла за ім, алень знік, але яна выйшла да князя і дружыннікаў. На месцы, дзе жанчына сустрэла аленя, пабудавалі церам вакол якога і паўстаў горад. Яшчэ адно паданне пра княжыча Рога, які пабудаваў на гэтым месцы горад (паставіў тын), так быццам атрымалася — Рога-тын.
Насельніцтва
правіць- 1765 год — 539 чал.
- 1857 год — 5101 чал.
- 1890 год — 5616 чал.
- 1910 год — 7664 чал.
- 1921 год — 5736 чал.
- 1990 год — 9300 чал.
Гісторыя
правіцьПаводле аднаго з паданняў, Раксалана, жонка султана Сулеймана І, вядома пад імем Хурам, дамаглася вялікага ўплыву на султана і такім чынам на палітыку Асманскай імперыі ў XVI ст., была захопленая татарамі ў 1520 годзе рагатынская дзяўчына Настасся (Аляксандра) Лісоўская. Пра гэта згадваў, у прыватнасці, Міхалон Літвін у «Аб норавах татар, літоўцаў і масквіцян».
З 1772 па 1918 у складзе каралеўства Галіцыі і Ладамерыі уваходзіў у Аўстра-Венгерскую імперыю.
У 1910, 12 кастрычніка, тут у яўрэйскай сям’і дробнага гандляра нарадзіўся Натан Гланцберг — французскі кампазітар, аўтар інструментальнай музыкі для кіно, вядомы як аўтар песень Эдзіт Піяф.
З 14 лістапада 1939 года ў складзе СССР. 2 ліпеня 1941 года ў горад увайшлі нямецкія войскі. Вызвалены 23 ліпеня 1944 года. З 24 жніўня 1991 года ў складзе незалежнай Украіны.
Славутасці
правіць- Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы
- Царква Святога Духа; лічыцца, што тут служыў святаром Г. Лісоўскі, бацька Раксаланы.
- Касцёл святога Мікалая (1666)
Вядомыя людзі
правіць- Іван Рагатынскі — муж князёўны Еўдакіі Андрэеўны, унучкі кіеўскага князя Уладзіміра Альгердавіча. У 1431 годзе ўзначальваў абарону Алескага замка ад нападу князя Казіміра Мазавецкага
- Пётр Багдан Грахоўскі — памешчык горада, Алескі стараста
- Раксалана (Аляксандра Гаўрылаўна Лісоўская) — жонка султана Асманскай імперыі Сулеймана Пышнага, дачка святара з Рагатыну. У 1520 годзе палоненая падчас нападу на Рагацін крымскіх татар.
- Іван Рагатынец — брат і паплечнік Юрыя Раганынца
- Юрый Рагатынец — заможны львоўскі мешчанін, важны дзеяч Львоўскага Успенскага брацтва, абаронец праваслаўя.
- Уладзімір Балясы — украінскі мастак, графік, ілюстратар, скульптар.
- а. Іпаліт Дзяровіч — настаяцель рагацінскі
- Сільвестр Ігнатавіч Ярычэўскі — украінскі пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч.
- Іван Антонавіч Крушальніцкі — украінскі паэт, мастак, драматург, дэкаратар, мастацтвазнавец і літаратурны крытык
Галерэя
правіць-
Цэнтральная плошча і помнік Раксалане
-
Касцёл святога Мікалая
-
Драўляная царква Святога Духа
-
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы