Дэрусіфіка́цыя — дзяржаўная палітыка ў асобных краінах, накіраваная на аднаўленне аўтахтоннымі народамі (пераважна тытульнай нацыяй) адзнакаў нацыянальнай ідэнтычнасці: мовы, культуры, гістарычнай памяці — якія заняпалі ў выніку русіфікацыі.

Найчасцей ужываецца для апісання палітыкі, што праводзілася былымі рэспублікамі СССР пасля яго развалу. У Беларусі дэрусіфікацыя мела месца ў 19911995 гадах, ва Украіне з 1991 года. Аднак дэрусіфікацыя адбывалася таксама і пасля распаду Расійскай імперыі ў 1917; у этнічна нерасійскіх рэгіёнах Савецкага Саюза ў 1920-я; у Румыніі ў 1960-я.

Адмова ад кірыліцы

правіць

Пасля распаду СССР скараціўся арэал выкарыстання кірыліцы, што таксама можа разглядацца як адна з прыкмет дэрусіфікацыі. Ад выкарыстання кірыліцы для дзяржаўнай мовы адмовіліся ў Азербайджане, Малдове, Туркменістане і часткова ва Узбекістане. У Казахстане запланаваны поўны пераход казахскай мовы з кірыліцы на лацінку да 2025 года. У Расіі ў адказ на спробы адмовы ад кірыліцы заканадаўча была замацавана норма абавязковага выкарыстання кірыліцы для моў нацыянальных аўтаномій.

Глядзіце таксама

правіць