Сяргей Канстанцінавіч Хмарук

Сяргей Канстанцінавіч Хмарук (нар. 1968, г. Чэрванаград, Львоўская вобласць, УССР) — намеснік Генеральнага пракурора Беларусі, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа.

Сяргей Канстанцінавіч Хмарук
Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь[d]
з 8 красавіка 2021
Нараджэнне 1968
Адукацыя

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў г. Чэрванаград Львоўскай вобласці УССР. Вучыўся ў сярэдняе школе. У 1995 годзе скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію па спецыяльнасці «Правазнаўства». Прыняты на службу ва ўрады пракуратуры ў 1994 годзе стажорам пракуратуры Чыгуначнага раёна г. Віцебска, а потым памочнікам пракурора гэтага ж раёна.

У 1996—1998 гадах на пасадзе пракурора аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за следствам ва ўрадах пракуратуры, намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, намеснік пракурора Віцебскага раёна.

З 1998 года па 2006 год на пасадзе пракурора г. Оршы Віцебскай вобласці, начальнік аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў ва ўрадах пракуратуры, начальнік аддзела па наглядзе за аператыўна-вышуковай дзейнасцю ўправе Генеральнай пракуратуры па барацьбе з карупцыяю і арганізаванай злачыннасці.

Са снежня 2006 года па ліпень 2012 года на пасадзе пракурора Брэсцкай вобласці.

З ліпеня 2012 года па снежань 2019 года на пасадзе пракурора горада Мінск. У 2015 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае будаўніцтва».

Са снежня 2019 года па красавік 2021 года на пасадзе пракурора Мінскай вобласці.

Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2021 года назначаны на пасаду намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі ЕС і іншых краін правіць

У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх Еўрапейскім Саюзам былі накладзеныя санкцыі[1][2].

Зноскі