Мануіл I Камнін
Мануіл I Камнін (~1123, Канстанцінопаль — 24 верасня 1180, Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з 5.4.1143), малодшы сын імператара Іаана II і венгерскай прынцэсы.
Мануіл I Камнін грэч.: Μανουήλ Α' Κομνηνός | ||
![]() | ||
Мініяцюра з партрэтам Мануіла I Камніна | ||
| ||
---|---|---|
5 красавіка 1143 — 24 верасня 1180 | ||
Папярэднік | Іаан II | |
Пераемнік | Аляксей II | |
Дзейнасць | Імператар | |
Нараджэнне | 28 лістапада 1118 | |
Смерць | 24 верасня 1180 (61 год) | |
Род | Камніны | |
Бацька | Іаан II Камнін | |
Маці | Ірына Венгерская[d] | |
Жонка | Марыя Антыяхійская[d] і Берта Зульцбах[d] | |
Дзеці | Аляксей II Камнін[d], Марыя Камніна[d] і Аляксей Камнін[d] | |
Абапіраўся на дынастыю Камнінаў, а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя гарады. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў 1158 і 1170 гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У 1158 забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку 1171; уступіў у саюз, накіраваны супраць Венецыі, з Генуяй (1169) і Пізай (1170).
Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў Італіі і Егіпце. Падтрымліваў Юрыя Даўгарукага ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання Венгрыяй (1164) і Сербіяй (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры Мірыакефалоне (17.9.1176) у Малой Азіі, вымушаны быў саступіць ім крэпасці Дарылей і Сублей.
Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.
У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.
Зноскі
- ↑ http://home.comcast.net/~homerbjames/HBJ/V01/V01_Byzantine.htm
- ↑ http://depts.washington.edu/cartah/text_archive/miller/m3_c1.html
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/261357/Henry-of-Hainault
- ↑ http://www.san.beck.org/AB18-Crusaders.html
- ↑ http://www.maneyonline.com/doi/pdfplus/10.1179/byz.1991.15.1.269
Папярэднік: Іаан II Камнін |
імператар візантыйскі 1143–1180 |
Пераемнік: Аляксей II Камнін |