«Беларусь 5» — рускамоўны спартыўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, замежных і міжнародных першынстваў у 9 відах гульняў і спорту: баскетбол, біятлон, бокс, гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, тэніс, футбол і хакей[1]. Сярод футбольных трансляцый — Прэм’ер-Ліга Англіі[2]. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні[3]. Падчас буйных спартыўных мерапрыемстваў (Алімпійскіх[4] і Еўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня.

«Беларусь 5»
Выява лагатыпа
Краіна Беларусь
Зона вяшчання Беларусь
Мова вяшчання беларуская і руская
Дата пачатку вяшчання 21 кастрычніка 2013 (11 гадоў таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўнікі Павел Булацкі
Сайт www.belarus5.by

Гісторыя тэлеканала

правіць

Першапачаткова трансляцыя вялася толькі ў Мінску[5]. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных[6]. 1 снежня 2013 года канал быў дададзены да аналагавага пакета вяшчання МТІС[7]. Спартыўныя каментатары: Аляксей Пынцікаў (баскетбол), Яўген Табула, Аляксандр Цвячкоўскі (футбол, хакей, гандбол, валейбол), Уладзіслаў Татур, Улада Сарокіна (мастацкая і спартыўная гімнастыкі, водныя віды спорту), Уладзімір Навіцкі (футбол, хакей, біятлон); Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Ганна Любенкова, Дарына Запольская, Дзмітрый Герчыкаў (баскетбол) і Павел Баранаў (футбол, бокс)[8][5]. У 2017 годзе прэзідэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасці канала[9]. 1 кастрычніка 2018 года распачалася трансляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт»[10].

Перадачы

правіць

Зноскі

  1. "Беларусь 5". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 30 сакавіка 2014.
  2. Англійская футбольная прэм’ер-ліга вяртаецца на "Беларусь 5". БелТА (10 жніўня 2017).
  3. Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў поўным аб’ёме пакажа тэлеканал «Беларусь 5». Белтэлерадыёкампанія (22 студзеня 2019).
  4. На час Алімпіяды канал «Беларусь 5» стаў кругласутачным. Белтэлерадыёкампанія (6 жніўня 2016).
  5. а б «Беларусь-­5»: Тэлеканал ёсць, але ніхто яго не бачыць (17 лістапада 2013).
  6. СМІ ў Беларусі(недаступная спасылка). Belarus.by (2 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  7. Тэлеканал «Беларусь-5» пачне вяшчанне ў аналагавым пакеце МТІС з 1 снежня. Еўрарадыё (22 лістапада 2013).
  8. Беларусь 5 > Спартыўныя каментатары. Белтэлерадыёкампанія (2 жніўня 2019).
  9. Лукашэнка раскрытыкаваў спартыўны тэлеканал «Беларусь 5». БелТА (30 мая 2017).
  10. Спартыўны канал «Беларусь 5. Інтэрнэт» пачаў працу. Белтэлерадыёкампанія (1 кастрычніка 2018).

Спасылкі

правіць