Аляксей Пятровіч Пынцікаў
Аляксей Пятровіч Пынцікаў (нар. 4 лютага 1975, Мінск, БССР, СССР) — прафесійны беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі[1].
Нарадзіўся |
4 лютага 1975 (49 гадоў) |
||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьВыхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч Алексін. Навучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца.
Чэмпіён Еўропы сярод моладзевых камандаў. Шматразовы чэмпіён Рэспублікі Беларусь[2]. Стаў аўтарам унікальнага дасягнення — быў чэмпіёнам Беларусі ў складзе пяці розных клубаў: РТІ-2-РВАР, РТІ, «Гродна-93», «Віталюр» і «Мінск-2006». Лепшы баскетбаліст чэмпіянатаў Беларусі сезонаў 1995/96 і 1998/99. Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 1993—2007 гадах.
У 2000 годзе скончыў ГрДУ ім. Янкі Купалы.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры перайшоў на трэнерскую працу. Таксама працуе спартыўным каментатарам на тэлеканале «Беларусь 5».
Кар’ера баскетбаліста
правіць- 1992—1994 — РТІ-2-РВАР (Мінск)
- 1994—1995 — РТІ (Мінск)
- 1995—1996 — РТІ-РШВСМ (Мінск)
- 1996—1997 — СКА-Урал (Екацярынбург, Расія)
- 1997 — РТІ-РШВСМ (Мінск) (у Кубку Беларусі)
- 1997—1998 — Акварыус (Валгаград, Расія)
- 1998 — РТІ-АЗАА (Асіповічы) (у Кубку Беларусі)
- 1998—2004 — Гродна-93
- 2004—2007 — Віталюр (Мінск)
- 2007—2009 — Мінск-2006
Кар’ера трэнера
правіць- 2009—2010 — Мінск-2006-2
- 2009—2010 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-16 (другі трэнер)
- 2010—2012 — Мінск-2006 (жаночая каманда) (другі трэнер)
- 2012—2016 — Цмокі-Мінск (жаночая каманда) (другі трэнер)
- 2016—2019 — Цмокі-Мінск-2 (другі трэнер)
- 2016—2017 — Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе U-18 (другі трэнер)
- з 2017 — Жаночая зборная Беларусі па баскетболе (другі трэнер)
- 2019—2020 — Цмокі-Мінск (моладзевая каманда) (другі трэнер)
- 2020—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (другі трэнер)
- з 2022 — Гарызонт (Мінск) (другі трэнер)
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (12): 1993/1994, 1994/1995, 1998/1999, 1999/2000, 2000/2001, 2001/2002, 2002/2003, 2003/2004, 2004/2005, 2005/2006, 2006/2007, 2008/2009.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1992/1993, 1995/1996.
- Уладальнік Кубка Беларусі (6): 2000, 2001, 2002, 2003, 2005, 2006.
- Фіналіст Кубка Беларусі (1): 1998.
- Чэмпіён Еўропы сярод моладзевых камандаў (1): 1994.