Мінск (баскетбольны клуб)

беларуская баскетбольная каманда

«Мінск» — прафесійны баскетбольны клуб з Мінска, аб’ядноўвае тры прафесійныя баскетбольныя каманды (дзве мужчынскія і жаночую).

Мінск
Колеры          
Заснаваны 2006
Краіна
Горад Мінск
Зала Falcon Club
Умяшчальнасць 2300 месцаў
Прэзідэнт Сцяг Беларусі Юрый Шакола
Трэнер Сцяг Беларусі Расціслаў Вяргун
Сцяг Беларусі Андрэй Ваўлеў
Гісторыя Мінск-2006 (2006—2012)
Цмокі-Мінск (2012—2022)
Мінск (2022—ц.ч.)
Спаборніцтвы Адзіная ліга ВТБ
чэмпіянат Беларусі
Сайт bc-tsmoki.by
Форма
{{{подпіс}}}
{{{подпіс}}}
Дамашняя
{{{подпіс}}}
{{{подпіс}}}
Гасцявая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва Правіць

З 2012 па 2022 год клуб меў назву «Цмокі-Мінск».

Згодна з паданнем, Мінск быў заснаваны волатам-асілкам, чарадзеем млынаром, які пабудаваў млын, малоў муку з камянёў і пёк хлеб, а па начах лётаў на млыне, збіраў па акрузе адважных і моцных да сябе ў дружыну. Калі верыць міфам, гэтым асілкам і быў Цмок, які прыняў чалавечае аблічча.

У 2022 годзе клуб стаў называцца «Мінск»[1].

Гісторыя Правіць

Ідэя стварэння прафесійнага баскетбольнага клуба належыць Канстанціну Шараверу. У 2001 годзе ён стварыў на базе агульнаадукацыйных школ Мінска праект «Мэджык баскет». Праца секцый па баскетболе прыцягнула ўвагу гарадскіх улад і атрымала развіццё. 9 сакавіка 2006 года яна здабыла спартыўную і юрыдычную форму: на свет з’явіўся заснаваны гарвыканкамам прафесійны баскетбольны клуб «Мінск-2006». Праект нароўні з мужчынскай камандай аб’ядноўваў у сваёй структуры калектыў дублёраў, жаночае падраздзяленне, а таксама дзіцяча-юнацкую школу.

 
Мінск-Арэна, 11 снежня 2010 года. Матч Адзінай лігі ВТБ, «Цмокі-Мінск» супраць «ЦСКА Масква»

Далучыўшыся да змаганняў пад эгідай нацыянальнай федэрацыі, «Мінск-2006» адразу ж стаў бачным іграком на спартыўным полі краіны. Прагрэсуючы з года ў год, каманда падбіралася да вяршыняў айчыннага баскетбола, а з 2009 года стала яго гегемонам — на ўнутранай арэне «гараджанам» не знаходзілася роўных.

«Мінск-2006» стаў таксама ўдзельнікам Еўрачэленджа ФІБА. З сезону-2010/11 з’яўляецца адзіным прадстаўніком краіны ў рамках Адзінай лігі ВТБ.

14 верасня 2012 клуб абвясціў пра рэбрэндынг — змену наймення ўсіх прафесійных і дзіцячых каманд структуры. Гэта было зроблена з мэтай прыцягнуць дадатковую цікавасць аматараў баскетбола ў краіне, стаць вядомым і непаўторным спартыўным суб’ектам на міжнароднай арэне. Новае імя «Цмокі-Мінск» адлюстроўвала духоўныя і гістарычныя карані, уласцівыя беларусам, пры гэтым захоўваючы нестандартнасць, якія дыктаваліся маркетынгавай стратэгіяй. У першы ж год пасля змены «шыльды» каманда захапіла лідарства па колькасці гледачоў на хатніх матчах сярод усіх удзельнікаў Адзінай лігі ВТБ.

Дасягненні Правіць

Чэмпіянат Беларусі па баскетболе

Кубак Беларусі па баскетболе

Склад 2020/21 Правіць

Склад каманды Правіць

Трэнеры каманды Правіць

  •   Расціслаў Вяргун (галоўны трэнер)
  •   Эдмундс Валейка
  •   Войтэк Валіх

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Адзіная ліга ВТБ і
Балтыйская ліга
Кубак выкліку ФІБА
Кубак ФІБА Еўропы
2006-07 Вышэйшая ліга 4-е месца 5-е месца н/у н/у
2007-08 Вышэйшая ліга 4-е месца 5-е месца н/у н/у
2008-09 Вышэйшая ліга Чэмпіён 3-е месца н/у н/у
2009-10 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік н/у Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2010-11 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 4 месца (гр. А) Кубак выкліку ФІБА — вылет з адборачнага раўнда
2011-12 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2012-13 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — ласт 16
2013-14 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 9 месца (гр. В) Кубак выкліку ФІБА — вылет з чвэрцьфінала
2014-15 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 15 месца Кубак выкліку ФІБА — вылет з групавога этапу
2015-16 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 12 месца Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-а групавога этапу
2016-17 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 12 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 2-а адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 2-а групавога этапу
2017-18 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік Адзіная ліга ВТБ — 9 месца
Балтыйская ліга — 6 месца (гр. А)
Ліга чэмпіёнаў — вылет з 3-а адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1/8 фінала
2018-19 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 14 месца Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-а адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — вылет з 1-а групавога этапу
2019-20 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 13 месца

Ліга чэмпіёнаў — вылет з 1-а адборачнага раўнда
Кубак ФІБА Еўропы — чвэрцьфінал

2020-21 Вышэйшая ліга Чэмпіён Уладальнік 13 месца вылет з асноўнага групавога раўнда

Трэнеры Правіць

Зноскі

Спасылкі Правіць