Андрэй Віталевіч Крыванос
Андрэй Віталевіч Крыванос (нар. 22 сакавіка 1975, Магілёў, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер.
Нарадзіўся |
22 сакавіка 1975 (48 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Кар’ераПравіць
Баскетболам пачаткаў займацца ў 1987 годзе ў магілёўскай ДЮСШ-5, першым трэнерам быў Аляксандр Гуляеў.
Выступаў за каманды: РТІ (1992—1993, 1994—1995), РТІ-2-РВАР (1993—1994), «Джордж Вашынгтон» (NCAA, 1995—1998), «Унія» (Тарнаў, Польшча, 1998—2000), «Шахцёр» (Іркуцк, Расія, 2000—2001), «Слупск» (Польшча, 2001—2003), «Асторыя» (Быдгашч, Польшча, 2003), «Тэмп-АШВСМ» (Магілёў, 2004—2005, 2006—2007), «Гродна-93» (2005—2006).
Трохразовы чэмпіён (1993—1995) і сярэбраны прызёр (2006) першынства Беларусі. MVP «Матча зорак-2005». У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 54 афіцыйныя матчы. Шматгадовы капітан зборнай. Чэмпіён моладзевага першынства Еўропы (1994). З лістапада 2007 года — трэнер моладзевай каманды «Слупска».
У 2011—2012 гадах быў трэнерам беларускай нацыянальнай каманды[2].
Зноскі
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ АНДРЕЙ ВИТАЛЬЕВИЧ КРИВОНОС ПОКИДАЕТ ПОСТ СТАРШЕГО ТРЕНЕРА МУЖСКОЙ НАЦИОНАЛЬНОЙ СБОРНОЙ ПО БАСКЕТБОЛУ