Ігар Аляксандравіч Грышчук

(Пасля перасылкі з Ігар Грышчук)

Ігар Аляксандравіч Грышчук (нар. 9 чэрвеня 1964, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст, трэнер.

Баскетбол
Ігар Аляксандравіч Грышчук
Igor Griszczuk.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 чэрвеня 1964(1964-06-09) (58 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 194 см
Вага 90 кг
Клубная кар’ера[* 1]
1982—1984 Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg РТІ
1984—1986 Flag of the Russian Soviet Federative Socialist Republic (1954–1991).svg Дынама Масква[d]
1986—1991 Flag of the Byelorussian Soviet Socialist Republic (1951–1991).svg РТІ
1991—2002 Flag of Poland.svg Анвіль Улацлавак
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

Выступаў на пазіцыі нападнага абаронцы за каманды РТІ (1982—1984, 1986—1991), «Дынама» (Масква, 1984—1986), «Анвіль» (былы «Нобілес», Влоцлавек (Польшча, 1991—2002).

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 9 матчаў (сярэдняя выніковасць — 19,8 ачкі), і ва ўсіх быў капітанам каманды.

З 2002 года — на трэнерскай працы. Узначальваў польскія клубы «Слупск» і «Анвіль». У 2010 годзе працаваў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Польшчы, якую вывеў у фінальную частку чэмпіянату Еўропы-2011.

З 2014 года па 2017 год быў галоўным трэнерам «Цмокі-Мінск».

ДасягненнеПравіць

Чэмпіён Польшчы (2003), пяціразовы сярэбраны (1993, 1994, 1999, 2000, 2001) і бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы (1995), двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы (1995, 1996). Удзельнік «Матчу зорак» першынства Польшчы (1994, 1995, 1996, 1999), пераможца конкурсу трохачковых кідкоў (1994). Лепшы снайпер польскай лігі (1993), лідар па выніковым перадачам (1999). Паўфіналіст Кубка Сапорты (2002). Лепшы снайпер Кубка Еўропы (1996)[1].

Зноскі