Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк
Уладзіслаў Дзмітрыевіч Блізнюк (нар. 8 студзеня 1999, Новадзевяткавічы, Гродзенская вобласць) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 студзеня 1999[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Альма-матар |
|
|||||||||||||||||||||
Рост | 183 см[1] | |||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[1] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | разыгрываючы абаронца | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСваю спартыўную кар’еру пачаў ў 5 класе, калі ў складзе зборнай каманды школы трапіў на абласную спартакіяду па стрытболе сярод юнакоў па месцы жыхарства, у Гродне. Гульня не засталася без увагі трэнераў з абласнога цэнтра, і Уладзіслаў на працягу некалькіх гадоў заставаўся лідарам каманды Гродзенскай вобласці, якую двойчы прыводзіў да чэмпіёнства ў першынстве Рэспублікі Беларусь па баскетболе. У гэты час былі выступленні за гродзенскія каманды СДЮШАР Гродна, «Рэгіён-2010» (Гродзенскі раён), БК «Мешчаракова» (Мінск), СДзЮШАР БК «Мінск-2006».
У сезоне 2015/16 выступаў у юнацкай Еўралізе, з’яўляўся ўдзельнікам чэмпіянату Беларусі сярод дарослых у складзе каманды БДЭУ-РЦАП.
У 2016 годзе падпісаў кантракт на тры гады з клубам «Цмокі-Мінск»[2].
Выступаў за юнацкую (2015), юніёрскую (2016—2017), моладзевую (2018—2019) і нацыянальную (з 2021) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[3].
Кар’ера
правіць- 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск)
- 2016—2018 — Цмокі-Мінск-2
- 2018—2021 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск
- 2023—2024 — Лакаматыў-Кубань (Краснадар, Расія)
- 2023—2024 — СШАР-Лакаматыў-Кубань (Краснадарскі край, Расія)
- 2024 — Ніжні Ноўгарад (Расія)
- з 2024 — Енісей (Краснаярск, Расія)
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (4): 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022, 2022/2023.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
- Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2019, 2020, 2021, 2022.
- Сярэбраны прызёр Кубка Расіі (1): 2023/2024.
- Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Зноскі
- ↑ а б в г Владислав Близнюк // Адзіная ліга ВТБ — 2021. Праверана 9 ліпеня 2021.
- ↑ Сямнаццацігадовы прафесіянал
- ↑ Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной