Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву
Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі трэнераў-выкладчыкаў па розных відах спорту ў Мінску. Уваходзіць у структуру Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву | |
---|---|
Дата заснавання | 1966 |
Тып | вучылішча[d] |
Размяшчэнне | |
rguor.by | |
Гісторыя
правіцьу 1966 годзе ў адпаведнасці з загадам Міністэрства асветы БССР на базе школы-інтэрната № 7 г. Мінска (вул. Тарханава, 20) заснавана Рэспубліканская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат са спартыўнай накіраванасцю. Навучальная ўстанова функцыянавала як сярэдняя агульнаадукацыйная школа-інтэрнат (6—10 класы), у якой для адораных навучэнцаў, адабраных для актыўных заняткаў лёгкай атлетыкай, спартыўнай гімнастыкай, баскетболам, валейболам, фехтаваннем, былі створаны неабходныя ўмовы для атрымання спрыяльным рэжымам трэніровак.
У 1971 годзе загадам № 141 ад 28 жніўня 1971 года Міністэрства асветы і Спорткамітэта БССР школа-інтэрнат са спартыўнай накіраванасцю рэарганізавана ў Рэспубліканскую агульнаадукацыйную школу-інтэрнат спартыўнага профілю.
У 1989 годзе Рэспубліканская агульнаадукацыйная школа-інтэрнат спартыўнага профілю пераўтворана ў Мінскае вучылішча алімпійскага рэзерву № 1.
У 1991 годзе Мінскае вучылішча алімпійскага рэзерву № 1 перайменавана ў Рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву.
З 2004 года ўстанова адукацыі набыла статус дзяржаўнага і змяніла назву на «Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву».
Выпускнікі і навучэнцы РДВАР з 1972 па 2021 год на Алімпійскіх гульнях заваявалі 102 алімпійскія медалі: 35 залатых, 31 сярэбраны і 36 бронзавых. За час работы ўстановы адукацыі 47 выпускнікам прысвоена званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь», 303 выканалі нарматывы майстра спорту міжнароднага класа[1].
Дырэктарат
правіць- Міхаіл Рыгоравіч Харытановіч (1966—1967)
- Барыс Аркадзьевіч Ланда (1967—1982)
- Леанід Станіслававіч Бабко (1982—2003)
- Віктар Міхайлавіч Палушкін (2003—2004)
- Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў (2004—2006)
- Леанід Аляксандравіч Малашанка (2006—2017)
- Аляксандр Сяргеевіч Дубкоўскі (2017—2019)
- Аляксандр Васільевіч Уласюк (з 2019)