Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі

беларускі спартовы журналіст

Уладзі́мір Мікала́евіч Наві́цкі (нар. 8 мая 1954, Брэст) — беларускі спартыўны журналіст і тэлекаментатар[1][2]. Начальнік аддзела каментараў і падрыхтоўкі тэматычных праграм галоўнай дырэкцыі спартыўнага вяшчання Нацыянальнай дзяржтэлерадыёкампаніі.

Уладзімір Мікалаевіч Навіцкі
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 8 мая 1954(1954-05-08) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Віталь Навіцкі[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Беларускі спартыўны Алімп

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 8 мая 1954 года ў Брэсце ў сям’і ваеннага.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-энергетык». Пазней — завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ з чырвоным дыпломам.

У спартыўную журналістыку трапіў дзякуючы лісту, які напісаў у дырэкцыю спартыўных праграм. Пасля гэтага Уладзіміра Навіцкага запрасілі працаваць на радыё, а праз тры гады даручылі весці тэлерэпартаж. Каля года прапрацаваў пазаштатным карэспандэнтам у штотыднёвым радыёчасопісе «Спартыўная арбіта», рабіў матэрыялы самых розных жанраў. Пасля выпрабавальнага тэрміну яму прапанавалі паспрабаваць свае сілы ў ролі каментатара. Спачатку хадзіў на стадыён «Дынама» з рэпарцёрам і за 15—20 хвілін да заканчэння матча, седзячы на трыбуне, распавядаў пра тое, што адбываецца на полі. У жніўні 1981 года правёў першы паўнавартасны рэпартаж пра матч чэмпіянату СССР «Дынама» (Мінск) — «Пахтакор» (Ташкент). Некаторы час пісаў артыкулы для газеты «Прессбол», у першым нумары газеты было некалькі яго матэрыялаў. Каля года супрацоўнічаў з газетай «Знамя юности», дзе быў футбольным аглядальнікам.

Асвятляў практычна ўсе буйныя спартыўныя мерапрыемствы з удзелам беларускіх спартсменаў, у тым ліку працаваў сярод шасці савецкіх каментатараў на чэмпіянаце свету па футболе ў Італіі (1990), працаваў на зімовай алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці (2002), летняй алімпіядзе ў Пекіне (2008), зімовай алімпіядзе ў Ванкуверы (2010), чэмпіянаце свету па хакеі ў Германіі (2010).

Сям’я

правіць

Жанаты. Сын — Віталь Навіцкі (5 сакавіка 1981 — 21 сакавіка 2022) працаваў прэс-сакратаром у МНС Рэспублікі Беларусь[3].

Крылатыя фразы

правіць

Аўтар шэрагу знакамітых крылатых фраз:

  • «Моцна, але недакладна»,
  • «Над полем бліскаюць маланкі… Нашыя ідуць у наступ»,
  • «Удар — бэлька!».

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. Уладзімір Навіцкі: На жаль, я так і не навучыўся адпачываць. Звязда (8 чэрвеня 2018). Праверана 24 чэрвеня 2018.
  2. Уладзімір Навіцкі і футбаліст Мікалай Януш пракаментавалі гульню па-беларуску. Наша Ніва (7 ліпеня 2016). Праверана 24 чэрвеня 2018.
  3. 21 марта ушел из жизни помощник министра по чрезвычайным ситуациям — пресс-секретарь Виталий Новицкий(недаступная спасылка)
  4. Спортивный комментатор Владимир Новицкий стал заслуженным деятелем культуры (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by (31 жніўня 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 24 чэрвеня 2018.
  5. Падпісаны Указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2022. Праверана 23 жніўня 2021.

Спасылкі

правіць