Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч
Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) Губарэвіч (5 студзеня 1907, в. Радучы, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 3 ліпеня 1987) — беларускі драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966)[1].
Кастусь Губарэвіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч |
Дата нараджэння | 23 снежня 1906 (5 студзеня 1907) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 1987 (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, настаўнік, журналіст, сцэнарыст |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1927), Дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве (1932)[1]. Настаўнічаў, працаваў у газеце «Палеская праўда», на кінафабрыцы Белдзяржкіно і Беларускім радыё, з 1949 — у газеце «Літаратура і мастацтва», на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1966—74 у Міністэрстве культуры Беларусі[1].
ТворчасцьПравіць
У 1926 дэбютаваў вершамі і апавяданнямі[1]. Першая кніга — зборнік апавяданняў «Гайда туды і жывыя шрубы» (1930). Разам з І. Дорскім(руск.) бел. напісаў драму «Цэнтральны ход» (паст. 1948) і лірычную камедыю «Алазанская даліна» (паст. 1949). Аўтар гісторыка-рэвалюцыйных і ваенна-патрыятычных п’ес «Цытадэль славы» (паст. 1949, пад назвай «Брэсцкая крэпасць» 1953), «Простая дзяўчына» (паст. 1953), «На крутым павароце» (паст. 1956), «Галоўная стаўка» (паст. 1957), «Далёкая песня» (паст. 1962), «А куды ж нам падзецца» (паст. 1963), «Салодкі месяц» (паст. 1970), «Брэсцкі мір» (паст. 1969), «Партызанская зона» (паст. 1976), «Даруй мне» (паст. 1980) і інш., у якіх выяўляецца вастрыня і драматызм канфліктаў, дынамічнасць сюжэтаў, дакументальнасць грамадска значных фактаў. Выступаў як кінадраматург: сцэнарыі фільмаў «Баям насустрач» (1932, з Я. Гезіным і К. Мінецам), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1958, з Я. Рысам), «Анюціна дарога» (1968), «Паланэз Агінскага» (1971), «Неадкрытыя астравы» (1973).
Прэміі і знагародыПравіць
БібліяграфіяПравіць
- П’есы. Мн., 1969;
- Анютина дорога: Киноповести. Мн., 1980;
- Драмы і камедыі. Мн., 1981.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Мн., 1972. Кн. 2. С. 86—118;
- Усікаў Я. Грамадзянскае сумленне мастака. Мн., 1976. С. 186—192;
- Гаробчанка Т. Час вымяраецца здабыткамі // Полымя. 1976. № 12;
- Саламевіч І. Губарэвіч // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997. С. 516.