Жан-Мары Агюст Люрса (фр.: Jean Lurçat; 1 ліпеня 1892, Бруер, дэпартамент Вагезы — 6 студзеня 1966, Сен-Поль-дэ-Ванс) — французскі мастак, кераміст, мастак тэкстылю, рэфарматар шпалернага мастацтва. Брат архітэктара Андрэ Люрса.

Жан Люрса
фр.: Jean Lurçat
Фатаграфія
Дата нараджэння 1 ліпеня 1892(1892-07-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1966(1966-01-06)[3][4][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Сімона Люрса[d]
Род дзейнасці мастак, кераміст, ілюстратар, мастак па тэкстылі, габеленіст, змагар Французскага супраціву
Вучоба
Уплыў Жан Прувэ[d]
Уплыў на Барыс Тасліцкі[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын работніка пошты, Жан Люрса скончыў агульнаадукацыйную школу ў Эпіналі, паступіў на медыцынскі факультэт Універсітэта Нансі, здзейсніў падарожжа ў Швейцарыю і Германію (Мюнхен). Пакінуў вучобу ва ўніверсітэце, паступіў у майстэрню Віктора Прувэ, кіраўніка мастацкай школы Нансі. У 1912 годзе разам з братам Андрэ пераехаў у Парыж і вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў і ў акадэміі Каларосі. Люрса пазнаёміўся Мацісам, Сезанам, Рэнуарам, завязаў блізкія адносіны з Рыльке, Бурдэлем, Элі Форам: з імі ён заснаваў мастацкі часопіс Feuilles de mai. Люрса вучыўся ў мастака-фрэскіста Жана-Поля Лафіта, разам з ім у 1914 годзе ён выканаў свой першы твор у манументальным жывапісе — афармленне La faculté des sciences de Marseille. Першая паездка Люрса ў Італію ў 1914 годзе была спынена з-за пачатку вайны. Ён вярнуўся ў Францыю, быў залічаны ў пяхоту, але па хваробе эвакуіраваны 15 лістапада. Падчас лячэння ў Сансе, у 1915 годзе, займаўся жывапісам і асвойваў літаграфію. Напісаў некалькі антываенных артыкулаў для газеты, якая выдавалася ў Швецыі, быў арыштаваны за свае пацыфісцкія погляды. Вярнуўся на фронт у ліпені 1916 года, удзельнічаў у бітве пры Вердэне, быў паранены, пасля гэтага не ваяваў.

У верасні 1916 года Люрса выставіў свае працы ў Цюрыху. У 1928 годзе быў удзельнікам выстаўкі «Сучаснае французскае мастацтва» ў Маскве. У гэтым жа годзе, выказваючы свае сімпатыі да СССР, мастак прынёс у дар Дзяржаўнаму музею новага заходняга мастацтва (ДМНЗМ) шэраг сваіх твораў. У 1934 годзе ў Маскве адбылася ягоная персанальная выстаўка. Люрса таксама наведаў Харкаў і Ленінград. У 1935 годзе Люрса, стаўшы сакратаром ізасекцыі таварыства «Новая Расія», займаўся арганізацыяй выстаўкі французскіх мастакоў у Маскве.

Зноскі

  1. Jean Lurçat
  2. Jean Lurçat // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Люрса Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/351745/Jean-Lurcat
  5. Люрса Жан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.