Інсігніі
Інсігніі (лац.: Insignia) — знешнія знакі магутнасці, улады ці сану. Інсігніі рымскіх цароў, запазычаныя, як мяркуюць, у этрускаў, складаліся з залатой кароны, крэсла слановай косці і 12 ліктараў, якія суправаджалі цароў. Гэтыя інсігніі захаваліся і ў Рымскай рэспубліцы і адрознівалі тут консулаў і іншых вышэйшых магістратаў.
Інсігніі імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі ўяўлялі поўны камплект верхнягв і ніжняга адзення: шырокая стола, пояс, панчохі, сандалі і пальчаткі, карона, скіпетр і дзяржава; сюды таксама ўваходзілі 3 мячы, скрыначка мошчаў і Евангелле. Асобныя часткі свяшчэнна-рымскіх інсігній адносіліся да розных часоў, вытканыя і вышытыя часткі — праца сіцылійскіх сарацынаў, як, напрыклад, цудоўная мантыя 1133 года. У 1424 годзе інсігніі аддадзены былі ў вечнае захоўванне гораду Нюрнбергу; з пачатку XX стагоддзя яны захоўваліся ў Вене.
Інсігніямі таксама называюць знешнія знакі адрознення разнастайных ордэнаў, рэлігійных і іншых арганізацый, якія прэтэндуюць на нейкую магутнасць, часцяком на «тайную» магутнасць.
Прыкладамі інсігній рыцарскіх ордэнаў з'яўляюцца:
- Ордэнскі ланцуг
- Ордэнскія знакі, шыйныя ці нагрудныя (крыжы, зоркі і іншыя віды медальёнаў)
- Муаравая стужка, у тым ліку шыйная ці перавязь
- Ордэнская планка з муаравай стужкай
- Мантыя
Рэлігійныя інсігніі:
Інсігніі могуць быць і не ўвасоблены ў матэрыяльную форму, а быць, напрыклад, асаблівым прывілеем. Напрыклад, праваслаўная іерархічная ўзнагарода на права Пераднясення крыжа.
Літаратура
правіць- Инсигнии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.