Герасім Васілевіч Якушка

беларускі архітэктар

Гера́сім Васі́левіч Яку́шка (3 сакавіка 1900, в. Паддуб’е, цяпер Магілёўскі раён, Беларусь — 6 студзеня 1942, Мінск) — беларускі архітэктар.

Герасім Васілевіч Якушка
Герасім Якушка (1930-я)
Герасім Якушка (1930-я)
Дата нараджэння 3 сакавіка 1900(1900-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 1942(1942-01-06) (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Васіль Якушка[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Менск і іншыя гарады Беларусі
Архітэктурны стыль постканструктывізм
Горадабудаўнічыя праекты гл. у тэксце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскае рэальнае вучылішча (1918). Бацька прадаў каня, каб сын паехаў паступаць у Петраградскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, дзе Герасім вучыўся ў 1918—1924 гадах. Па сканчэнні інстытута Герасім Якушка накіраваны працаваць у Менск. Пачынаў 20-гадовую кар’еру інжынерам Мінбуда (1924—1928), затым працаваў прарабам будаўнічага трэста (1928—1929), тэхнічным кіраўніком гандлёва-будаўнічага трэста (1929), галоўным інжынерам трэста (1930), тэхнічным дырэктарам трэста Мінбуда (1931—1933). Член Саюза будаўнікоў (1928) і Саюза архітэктараў СССР (1935). Галоўны архітэктар Мінска (1936—1941).

У 1936 годзе сваімі рукамі пабудаваў дом на вуліцы Бібліятэчнай, паблізу цяперашняга Дома прэсы, побач сядзіб мастакоў Бембеля і Гусева[1].

Памёр ад тыфу 6 студзеня 1942 года ў Мінску. Пахаваны на Вайсковых могілках.

Сям’я правіць

Брат Герасіма Якушкі — Піліп, таксама вучыўся на архітэктара, быў будаўніком, яго дачка — пляменніца Герасіма — Вольга Якушка, вядомы навуковец-географ.

Абедзве дачкі працягнулі дзейнасць бацькі, Нона (нар. 1937) — архітэктар, Ала (нар. 1940, у шлюбе Тацьянок) — будаўнік[2][1].

Творчасць правіць

Найвышэйшымі творчымі дасягненнямі адзначана 2-я палова 1930-х гадоў. Паводле праектаў Герасіма Якушкі ў Менску, Магілёве, Барысаве і іншых гарадах БССР было пабудавана каля двух дзясяткаў арыгінальных жылых дамоў і грамадскіх будынкаў. У 1941 годзе пачаў праект рэканструкцыі плошчы Памяці ахвяр 1905 года ў Мінску (цяпер Прывакзальная плошча), планавалася пашырыць яе, пабудаваць па перыметры новыя дамы, паставіць помнік ахвярам Курлоўскага расстрэлу.

Вядомыя будынкі правіць

У Мінску правіць

 
Вуліца Савецкая і кінатэатр «Пралетарый» (крайні правы)
 
Аўтаматычная тэлефонная станцыя, 1934
 
Будынак колішняй бальніцы

У іншых гарадах правіць

  • сярэдняя школа (1930, Барысаў)[4]
  • 5-павярховы 96-кватэрны жылы дом (так званы Дом МУСаўцаў, Дом ля фантана, 1940 год, вул. Ленінская, 68, Магілёў)[2]

Праекты правіць

Праекты (1931—1940): будынак пастаяннай Усебеларускай выстаўкі (у сааўтарстве з В. Струевым), гатэль на 300 месцаў, інтэрнат для студэнтаў БДУ і медінстытута (з Г. Лаўровым), фінансава-эканамічны тэхнікум, 2-камплектная школа на 80 вучняў для в. Масюкоўшчына, Мінскі цырк, рэканструкцыя клуба імя К. Маркса, лецішча Мінгарвыканкама і гаркама УКП(б)Б, Белаграпрамбанк па вул. Пушкінская, драмтэатр для Магілёва і іншыя.

Значэнне творчасці правіць

На думку беларускага гісторыка архітэктуры Вячаслава Чарнатава, «Якушка пабудаваў будынкі, якія таксама паўплывалі на фарміраванне аблічча сучаснага горада [Мінска], ён удзельнічаў у карэкціроўцы генеральнага плана горада ў 1939—1940 гадах. Праект забудовы праспекта Незалежнасці паміж плошчамі Перамогі і Якуба Коласа быў часткова ажыццёўлены, фрагментамі захаваўся»[2].

Зноскі

  1. а б Якушко, который построил дом
  2. а б в г д е ё ж з і к Мікалай Ножнікаў. Застывшая музыка зодчего Якушко (руск.). vestnik-mogileva.info (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
  3. Административное здание (гостиница Белорусского военного округа) Архівавана 4 красавіка 2016. (руск.)
  4. а б Жутяев Ю. Советский рынок № 1 Архівавана 27 чэрвеня 2016. // Архитектура и строительство № 3, 2014.
  5. Дом офицеров, геофак БГУ, Академия наук. Какие еще символы конструктивизма сохранились в Минске Архівавана 16 красавіка 2016. (руск.)
  6. Гісторыя мінскага Паліттэхнікума (руск.)(недаступная спасылка). mgpk.bntu.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 10 студзеня 2016.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць