Будынак паліклінікі (Мінск)
Будынак паліклінікі — будынак паліклінікі ў Мінску па вуліцы Мяснікова, 26.
Славутасць | |
Будынак паліклінікі | |
---|---|
53°53′55″ пн. ш. 27°32′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | канструктывізм[d] |
Архітэктар | Герасім Васілевіч Якушка |
Будаўніцтва | 1928—1931 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000145 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудаваны ў 1928—1931 гадах па праекце архітэктара Герасіма Якушкі[1][2]. Адзін з першых у Беларусі спецыялізаваных будынкаў лячэбных устаноў. Першапачаткова паліклініка, пасля кардыялагічны дыспансер, цяпер ў будынку размешчана Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску.
Архітэктура
правіцьБудынак Г-падобны ў плане, з роўнымі па даўжыні крыламі, на тарцах якіх размешчаны амаль квадратныя ў плане 2—3-павярховыя аб’ёмы са схільнымі дахамі. Аб’ёмы злучаны двухпавярховай вуглавой часткай, якая на галоўным фасадзе вырашана паўкругам. Крывалінейны абрыс надае кампазіцыі будынка пластычнасць і выразнасць. Фасады тарцовых аб’ёмаў пазбаўлены дэкору, у вуглавой частцы прасценкі вылучаны рустам. Найбольш складаную канфігурацыю плана і кампаноўку памяшканняў мае аб’ём паўночна-ўсходняга тарца. У ім 2 уваходы, галоўны злучаны непасрэдна з лесвічнай клеткай, якая выступае на фасадзе.
Зноскі
- ↑ Мікалай Ножнікаў. Застывшая музыка зодчего Якушко (руск.). vestnik-mogileva.info (23 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2016. Праверана 10 студзеня 2016.
- ↑ Дом офицеров, геофак БГУ, Академия наук. Какие еще символы конструктивизма сохранились в Минске Архівавана 16 красавіка 2016. (руск.)
Літаратура
правіць- 244. Будынак паліклінікі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак паліклінікі (Мінск)
- Будынак паліклінікі (Мінск) на сайце «Архіварта»