Нона Герасімаўна Якушка
Нона Герасімаўна Якушка (нар. 15 лістапада 1937, Менск) — беларуская архітэктар.
Нона Герасімаўна Якушка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 лістапада 1937 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Герасім Васілевіч Якушка |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Дачка архітэктара Герасіма Якушкі. Скончыла Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1958), Беларускі політэхнічны інстытут (1968). З 1958 года — тэхнік-архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР (з 1973). Жыве ў Мінску.
Творчасць правіць
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве):
- жылыя дамы на вул. Брылеўскай (1974),
- жылыя дамы на вул. Матусевіча (1975),
- жылыя дамы на вул. Чкалава (1977),
- медыцынская навуковая бібліятэка на вул. Фабрыцыуса (1976),
- паліклініка на 1200 наведванняў ў Мінск (1979),
- інтэрнат на вул. С. Кавалеўскай (1979),
- НДІ глебазнаўства на вул. Казінца (1980),
- вытворча-лабараторны корпус інстытута «Дзіпразем» (1980),
- школа і дзіцячы садок у мікрараёне Аэрадромная (1984),
- Галоўны вылічальны цэнтр Дзяржплана БССР на пл. Незалежнасці (1985).
-
НДІ глебазнаўства на вул. Казінца
-
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка на вул. Фабрыцыуса
-
Галоўны вылічальны цэнтр Дзяржплана БССР на пл. Незалежнасці
Зноскі
Літаратура правіць
- Якушко Нонна Герасимовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)