Віктар Іванавіч Струеў
Віктар Іванавіч Струеў (4 красавіка 1864 — 12 ліпеня 1924) — беларускі архітэктар.
Віктар Іванавіч Струеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1864 |
Дата смерці | 12 ліпеня 1924 (60 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Строганаўскае вучылішча(руск.) бел. і Вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства ў 1892 годзе ў Маскве[1].
З 1893 года працаваў у Мінску, у т. л. ў 1909—1917 Мінскім епархіяльным архітэктарам. З 1914 выкладчык малюнка ў Мінскім епархіяльным вучылішчы і інжынер будаўнічага аддзялення губернскага праўлення. З 1915 — губернскі архітэктар(руск.) бел.[1]. З 1920 года архітэктар рэспубліканскага пададдзела Камітэта дзяржаўнага будаўніцтва. З 1921 г. — дэкан архітэктурнага аддзялення Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума і адначасова архітэктар Камісарыята народнай асветы. З 1923 — архітэктар Заходняй акругі, а з 1924 — архітэктар горада Мінска[1].
ТворчасцьПравіць
У 1896—1898 гадах на тэрыторыі вайсковых могілак горада Мінска па праекце В. Струева была пабудавана Царква Аляксандра Неўскага. Гэта адзіны храм Мінска, які амаль цалкам захаваў сваё першапачатковае аблічча. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000046)
У пачатку XX стагоддзя архітэктарам перабудавана Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Асінагарадок Пастаўскага раёна. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000582)
У 1905 годзе па праекце В. Струева пабудавана Свята-Троіцкая царква ў в. Белавуша Столінскага раёна[2]. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000670)
Па праекце архітэктара Струева ў 1907[3] годзе перад Васкрасенскім саборам у Барысаве на адной восі з ім узведзена цагляная званіца, створаная з цэглы ў стылі самога храма. У ліку іншых званіца сведчыць аб добрым веданні Струевым народнага дойлідства і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі[4].
Распрацаваў 5 тыпавых праектаў школьных будынкаў (1912). У 1909—1910 выканаў праекты мураваных будынкаў школ для Турава, Ракава і Заслаўя (узорныя), в. Даманавічы Салігорскага раёна, у 1912 — в. Бабчын Хойніцкага раёна[5].
У 1913 годзе архітэктар збудаваў (з арх. Iванам Фаміным) будынак царкоўна-археалагічнага музея паводле загаду мінскага архірэя Мітрафана і па ініцыятыве Мінскага царкоўна-археалагічнага камітэта[1]. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000175)
В. Струеў распрацаваў праект і каштарыс Праабражэнскай царквы ў в. Язвінкі Лунінецкага раёна. ( Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000471)
Паводле яго праектаў узведзены мураваныя цэрквы ў Лунінцы (1907), Любчы (1908), вёсках Зембін Барысаўскага (1901), Камень Валожынскага, Мядзведзічы Ляхавіцкага (1904), Латыгалічах Чашніцкага (1906) і Тарасава Мінскага (1908) раёнаў[5].
Зноскі
- ↑ а б в г Чарнатоў В. М. Струеў Вiктор Iванавiч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2002. — Т. 15 — С. 209.
- ↑ Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. Спб., 1864.
- ↑ Часам у якасці даты прыводзіцца 1913 год. Гл.: Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989. — Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.. — С. 285. — 448 с. — ISBN 5-343-00319-2.
- ↑ а б {крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|Струеў Віктар Іванавіч}}
ЛітаратураПравіць
- Струеў Віктар Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Струеў Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
СпасылкіПравіць
Віктар Іванавіч Струеў на Вікісховішчы |