Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў

Вячаслаў Міхайлавіч Чарна́таў (нар. 11 жніўня 1939, с. Дуйка, Ніжнеамурскі раён, Хабараўскі край, РСФСР, СССР — 3 лістапада 2016) — беларускі архітэктар і даследчык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1998), дацэнт (1990).

Вячаслаў Міхайлавіч Чарнатаў
Дата нараджэння 11 жніўня 1939(1939-08-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 2016(2016-11-03) (77 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1998)
Партыя
Член у
Узнагароды

Біяграфія

правіць

У Беларусі з 1947 года. У 19581961 гадах служыў у Савецкай Арміі. Член КПСС з 1963 года. Скончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 19671969 гадах працаваў у інстытуце «Белдзіпрагандаль». У 19691972 гадах вучыўся ў аспірантуры БПІ. У 19721974 гадах начальнік архітэктурнага падраздзялення Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры Беларусі, у 19741975 гадах кіраўнік групы праектнага інстытута «Мінскпраект», у 19751999 гадах галоўны архітэктар праектаў у БелНДІдзіпрасельбудзе. З 1981 года выкладаў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, дацэнт кафедры «Архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў».

Аб’яўленая на 18 сакавіка 2016 г. абарона дысертацыі на саісканне навуковай ступені доктара мастацтвазнаўства была перанесена на нявызначаны тэрмін. Памёр 3 лістапада 2016 года.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года.

Пражываў у Мінску па пр. Пушкіна, 44.

Творчасць

правіць

Асноўныя работы: гандлёвы цэнтр (1971, 1-я чарга) і адміністрацыйны 3-павярховы будынак фірмы «МАВ» (2002, з В. Малюшыным[крыніца?]) у г. Дзяржынск, рэстаран «Бярэзіна» ў г. Барысаў Мінскай вобласці (1975, з У. Сарочкіным), будынак навучальнага корпуса Інстытута ўпраўлення і прадпрымальніцтва па вул. Славінскага ў Мінску (2001); у аўтарскім калектыве — праект рэгенерацыі гістарычнага цэнтра Магілёва (1974), рэстаўрацыя помніка архітэктуры канца XIX ст. (бібліятэка імя Карскага) у Гродне (1975), ахоўная зона і зона рэгулявання архітэктурнага помніка пачатку XX ст. у в. Лясная Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці (1974), серыя аднакватэрных жылых дамоў з выкарыстаннем базы Слуцкага будкамбіната (1983), дом культуры і памятны бюст В. І. Чапаеву ў в. Аброва Івацэвіцкага раёна (1985), забудова з адна-, двухкватэрных жылых дамоў (у індустрыяльным выкананні) у в. Крупіца Мінскага раёна (1981), Дом культуры ў в. Замасточча Мінскага раёна (1988), аўтарская серыя 210 індустрыяльных дамоў для будаўніцтва ў малых гарадах і сельскай мясцовасці (1976—1988), тыпавыя праекты 5-павярховых жылых дамоў, інтэрнаты, блок-секцыі для будаўніцтва ў Ніжнявартаўскім раёне Цюменскай вобласці (1986); серыя тыпавых праектаў жылых, інтэрнатаў, спальных карпусоў для школ-інтэрнатаў у індустрыяльных вырабах серыі 210 і грамадскіх будынкаў для малых гарадоў і сельскай мясцовасці (19751988); навучальны корпус прыватнага Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва па вул. Славінскага ў Мінску (1990—2012).

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследаваў беларускую архітэктуру 2-й пал. XIXXX стст. Аўтар больш як 110 навуковых прац па пытаннях гісторыі нацыянальнай архітэктуры, у тым ліку кніг «Сынам Айчыны» (1980), «Георгій Заборскі» (1998), «Абрам Духан» (2002, у суаўтарстве з В. Аладавым), «Станіслаў Шабунеўскі» (2005), «Уладзімір Кароль» (2007); брашур «Помнікі воінскай славы на беларускай зямлі XIX — пачатку XX стст.» (1976), «Помнікі ваеннай гісторыі і баявой славы» (1989); серыі артыкулаў у часопісе «Архітэктура і будаўніцтва» пад рубрыкай «Майстры каменнага летапісу» (1999—2013). Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 3, 1989), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 19841988), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць» (1990). Аўтар-складальнік бібліяграфічнага даведніка «Архітэктары Савецкай Беларусі» (1991, у суаўтарстве).

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны сярэбраным (1967) і бронзавым (1985) медалямі ВДНГ СССР, медалём Беларускага саюза архітэктараў «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (1999), дыпломам XIV Рэспубліканскага конкурсу лепшых архітэктурных твораў 2008—2009 гг. (2009) і інш.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць