Камень (Валожынскі раён)
Ка́мень[1][2] (трансліт.: Kamień, руск.: Камень) — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменка. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавета Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Насельніцтва 690 чал. (1997). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Вёска
Камень
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню Камень згадваецца ў 1-й палове XV ст. як уладанне Гедыгольдавічаў. Каля 1451 кашталян віленскі Сенька Гедыгольдавіч заснаваў у мястэчку касцёл. У канцы XV — 1-й палове XVI стст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Забярэзінскіх, якія ў 1522 збудавалі тут фарны касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
У 2-й палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. ст. — Далмат-Ісайкоўскіх, пазней Юдзіцкіх. У 1679 у мястэчку збудавалі новы касцёл.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Камень апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. Станам на 1795 у мястэчку было 49 двароў. У XVIII—XIX стст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й пал. XIX ст. Камень знаходзіўся ва ўладанні Салагубаў і Плявакаў, у 2-й палове XIX — пачатку XX стст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 116 двароў, касцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазін, карчма, 3 кузні, крама лазня.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).
З 1939 года Камень у складзе БССР, вёска У 1940—1959 гадах цэнтр Каменскага сельсавета Івянецкага раёна.
У гады 2-й сусветнай вайны, падчас карнай аперацыі «Герман» 24 ліпеня 1943 года акупанты расстралялі настаяцеля каменскага касцёла ксяндза Леапольда Аўліха і вікарыя Казіміра Рыбалтоўскага.[3]
Насельніцтва
правіць- XVIII стагоддзе: 1795 — 268 чал.
- XIX стагоддзе: 1897 — 713 чал.
- XX стагоддзе: 1921 — 844 чал.[4]; 1971 — 879 чал.[5]; 1997 — 690 чал.[6]
- 1971 год—234 двары.
- 1997 год—220 двароў.
Інфраструктура
правіцьУ Камені працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клуб.
Турыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіцьЗа 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалагічны помнік (гарадзішча і паселішча часоў сярэднявечча).
- Валун Чортаў Камень
- Могілкі яўрэйскія
- Касцёл Святых Пятра і Паўла (1991)
Страчаная спадчына
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Госкартгеоцентр(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ https://kraj.by/belarus/news/70-goddze-ivyanetskaga-paustannya-i-aperatsii-german/-70-letie-rasstrela-dvuh-svyashchennikov-vspomnyat-24-iyulya-v-d-kamen-vologinskogo-rayona-foto-2013-07-24
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ Валерый Шаблюк. Камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 45.
- ↑ Валерый Шаблюк. Камень // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 44.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Kamień (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 734.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Камень (Валожынскі раён)