Салагубы
шляхецкі род
Салагубы, Давойна-Салагубы — шляхецкі род гербу «Праўдзіч». З XVII ст. ужывалі прыдомак Давойна, з XVIII ст. карысталіся графскім тытулам.
Салагубы | |
---|---|
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Паходзілі ад Андрэя, які жыў у 2-й палове XV ст.[1] Па пераездзе Яна Салагуба ў Расійскую імперыю яго нашчадкі 27 лютага 1861 атрымалі пацверджанне графскага тытулу.
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
правіць- Юрый Андрэевіч Салагуб (?—1514) — намеснік смаленскі
- Ян Міхал Салагуб (каля 1697—1748) — ваявода берасцейскі
- Юзаф Антоні Салагуб (1709—1781) — ваявода віцебскі
- Антоні Юзаф Салагуб (па 1710—1759) — генерал літоўскай артылерыі
- Ян Салагуб (1747—1812) — маёр артылерыі Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр арміі Расійскай імперыі
- Уладзімір Салагуб (1813—1882) — расійскі пісьменнік
Галерэя
правіць-
Алена Салагуб (з Шамоўскіх)
-
Юзэфа Салагуб
Зноскі
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. Салагубы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 537. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салагубы