Генерал артылерыі літоўскай

(Пасля перасылкі з Генерал літоўскай артылерыі)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Генерал артылерыі літоўскай (лац.: generalis artileriae magister) — дыгнітарскі ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім, кіраўнік артылерыі. Загадваў арсеналамі, збраёўнямі, парахоўнямі і людвісарнямі, займаўся забеспячэннем войска і арсеналаў порахам і амуніцыяй, навучаннем артылерыстаў. Прызначаўся пажыццёва і не меў права займаць іншых вайсковых урадаў.

Вядомы з 17 стагоддзя, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV надаў артылерыі вайсковую арганізацыю (г. зв. «Артыкулы», абвешчаныя ў 1634 пад Смаленскам). Першым кіраўніком артылерыі ВКЛ у 1634 стаў Мікалай Абрамовіч. З 1685 генерал артылерыі атрымліваў 3 тысячы злотых на прыватныя патрэбы. Распараджаўся буйнымі грашовымі сродкамі, прымаў спецыяльную прысягу не расходаваць гэтыя грошы на іншыя мэты, і падпарадкоўваўся вялікаму гетману, з 1775 Вайсковаму дэпартаменту Пастаяннай Рады.

Спіс генералаў літоўскай артылерыі

правіць
Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Асоба Выява Заўвагі
Генералы літоўскай артылерыі
21 верасня
1634
люты
1651
Мікалай Абрамовіч
(Mikołaj Abramowicz)
  Да 1640 — старшы над гарматай.
Адначасова троцкі ваявода (з 1647). Памёр
27 лютага
1651
14 верасня
1652
Вінцэнт Гасеўскі
(Wincenty Korwin Gosiewski)
  Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
22 верасня
1652
1651 Зыгмунт Валь
(Zygmunt Wahl)
11 красавіка
1654
люты
1670
Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі
(Mikołaj Władysław Judycki)
  Адначасова кашталян новагародскі (з 1660).
Памёр
1670 1673 Міхал Антоні Крышпін-Кіршэнштэйн
(Michał Antoni Kryszpin-Kirszensztein)
  Паступіў на польнага літоўскага пісара
1673 1683 Мацей Гасеўскі
(Maciej Gosiewski)
  Памёр
7 верасня
1684
9 лістапада
1686
Леў Васіль Сапега
(Leon Bazyli Sapieha)
  Адначасова надворны падскарбі літоўскі.
Памёр
28 красавіка
1687
1698 Матэвуш Ромер
(Mateusz Römer)
  Памёр
18 ліпеня
1698
19 лістапада
1700
Міхал Францішак Сапега
(Michał Franciszek Sapieha)
  Адначасова вялікі канюшы літоўскі
Забіты антысапегаўскай шляхтай на наступны дзень пасля Алькеніцкай бітвы
8 красавіка
1701
8 жніўня
1706
Юзаф Мнішак
(Józef Mniszech)
  Паступіў на надворнага літоўскага маршалка
1706 1707 Крыштаф Казімір Сяніцкі
(Kazimierz Krzysztof Sienicki)
 
27 снежня
1707
1709 Станіслаў Панятоўскі
(Stanisław Poniatowski)
  Прызначаны Станіславам Ляшчынскім
22 красавіка
1710
1710 Фабіян Казімір Борх
(Fabian Kazimierz Borch)
  Памёр
24 чэрвеня
1710
1725 Багуслаў Эрнэст Дэнгаф
(Bogusław Ernest Denhoff)
  Адначасова вялікі падкаморы літоўскі
4 верасня
1725
20 мая
1738
Казімір Леан Сапега
(Kazimierz Leon Sapieha)
  Памёр
1738 24 лістапада
1746
Ян Ежы Флемінг
(Jan Jerzy Flemming)
  Паступіў на вялікага літоўскага падскарбія
26 лістапада
1746
верасень
1759
Антоні Юзаф Салагуб
(Antoni Józef Sołłohub)
  Памёр
20 кастрычніка
1759
23 лютага
1768
Яўстах Патоцкі
(Eustachy Potocki)
  Памёр
1768 10 красавіка
1773
Францішак Ксаверый Браніцкі
(Franciszek Ksawery Branicki)
  Адначосова вялікі лоўчы каронны.
Паступіў на кароннага польнага гетмана
10 сакавіка
1773
1793 Казімір Нестар Сапега
(Kazimierz Nestor Sapieha)
  Адмовіўся ад пасады
1 мая
1793
1795 Францішак Сапега
(Franciszek Sapieha)
  Склаў паўнамоцтвы ў сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць