Казімір Нестар Сапега
Казімір Нестар Сапега (14 лютага 1757, Брэст — 25 мая 1798) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Яна Сапегі.
Казімір Нестар Сапега | |
---|---|
польск.: Kazimierz Nestor Sapieha | |
![]() | |
| |
Нараджэнне |
14 лютага 1757 ці 1750[1] |
Смерць |
25 мая 1798 ці 25 мая 1797[1] |
Род | Сапегі |
Бацька | Ян Сапега[d] |
Маці | Альжбета Браніцкая[d] |
Адукацыя | |
Дзейнасць | ваенны |
Званне | генерал |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1767—1772 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. 3 1772 палкоўнік артылерыі войска ВКЛ, у 1773—1793 генерал артылерыі. 3 1778 выбіраўся паслом на соймы. 3 1778 член Пастаяннай Рады. Староста брэсцкі з 1783. 3 1776 у апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788—1792 абраны маршалкам канфедэрацыі ВКЛ, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791. Выступіўсупраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794. 3 яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25.6.1794, абароне Вільні 11.8.1794. Пасля ў эміграцыі, памёр у Вене.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С.222-228
- ↑ а б в Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Kasimir Nestor // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 28. — S. 239.