Нікаля Кашэн
Нікаля (Нікала) Кашэн (фр.: Nicolas Cochin; 18 кастрычніка 1610, Труа — 1686, Парыж) — французскі гравёр, малявальшчык, афарміцель.
Нікаля Кашэн | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1610[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1686[1][3][…] |
Месца смерці | |
Бацька | Q117275710?[5] |
Род дзейнасці | гравёр |
Жанр | партрэт |
![]() |
Біяграфія Правіць
Прадстаўнік сямейства французскіх мастакоў, пераважна гравёраў, Кашэн. Сын мастака Наэля Кашэна. Найбольш вядомымі з іх сямейства былі гравёры Шарль-Нікаля Кашэн-старэйшы і Шарль-Нікаля Кашэн (Малодшы).
Каля 1635 года пераехаў у Парыж, жыў таксама ў Венецыі. Працаваў у манеры Жака Кало. Пераймаў Стэфана дэла Бела.
Майстар стафажа. Мастак-баталіст. Стварыў шмат афортаў невялікага фармату, пераважна, на рэлігійную тэматыку, алегарычных карцін і пейзажаў, некаторыя з якіх былі прызначаны для кардынала Мазарыні.
Да лепшых яго твораў належаць: «Спакуса святога Антонія», «Пераход ізраільцян праз Чорнае мора», сем аркушаў «Салдат у паходзе» і «Марскіх бітваў» (з уласных малюнкаў) і «Шлюб у Кане Галілейскай» (з А. Вічэнціна).
Зноскі
- ↑ а б https://rkd.nl/explore/artists/17396 Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Nicolas Cochin
- ↑ Nicolas Cochin
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/17396 Праверана 15 кастрычніка 2016.
- ↑ Cochin, Noël, the Elder // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00039737