Іван Сяргеевіч Арабейка
Іван Сяргеевіч Арабейка (нар. 26 сакавіка 1942, в. Хмелева, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі паэт.
Іван Сяргеевіч Арабейка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 сакавіка 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў хіміка-тэхналагічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1964). Тры гады працаваў на шклозаводзе «Нёман» (г. Бярозаўка). З 1968 у Брэсце — майстар змены на заводах зборнага жалезабетону (1968—1969), газавай апаратуры (1971—1973), выкладчык інжынерна-будаўнічага інстытута (1969—1970), галоўны інжынер спецкамбіната камунальна-бытавога абслугоўвання (1973—1975). З 1975 — старшы эксперт Брэсцкага аддзялення Гандлёва-прамысловай палаты БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979).
Дэбютаваў вершам у 1963. Аўтар зборнікаў паэзіі «Услед за сонцам» (1972), «Асенні ранак» (1978).
Ягоная ўнучка Яна Арабейка была арыштаваная 12 лістапада 2020 года ў межах крымінальнай справы па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі разам з 10 іншымі актывістамі студэнцкага руху ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ. Прызнаная палітычнай зняволенай[1].
ПрызнаннеПравіць
- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2012) за кнігу вершаў «Сказаць хачу».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Арабейка Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Арабейка Іван // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.