Яна Іванаўна Арабейка
Яна Іванаўна Арабейка (нар. 17 студзеня 2001) — прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Унучка Івана Арабейкі[1].
Яна Іванаўна Арабейка | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | палітычны вязень, мастачка |
Дата нараджэння | 17 студзеня 2001 (24 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у |
Палітычны пераслед
правіцьАрабейка была арыштавана ў інтэрнаце 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак)[2][3].
18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай[4]. 22 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Анетэ Відман-Маўц, дэпутатка Бундэстагу[5][6]. Відман-Маўц сказала: «Такія адважныя жанчыны, як Яна Арабейка, выступаюць за лепшую будучыню сваёй краіны. Яе ўзорнае імкненне да свабоды і дэмакратыі заслужыла нашу салідарнасць і глыбокую павагу»[5]. 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў , Украінскі Хельсінскі саюз па правах чалавека , Харкаўская праваабарончая група , Восток-SOS , арышт Яны Арабейка быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як гвалтоўнае знікненне[7][8].
16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Яне Арабейка, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі[9].
Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года і выехала з Беларусі.
Зноскі
- ↑ Ганчар, Ганна. «Піша, што трымаецца». Унучка беларускага паэта Івана Арабейкі сустрэне сваё 20-годдзе за кратамі . Белсат (17 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ Яна Арабейка — Палітычныя вязні ў Беларусі . prisoners.spring96.org. Праверана 20 чэрвеня 2024.
- ↑ У Білорусі на два місяці заарештували представницю Тихановської (укр.). Украінская рэдакцыя Радыё Свабода (14 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ Белорусский хельсинский комитет. Заявление протеста против наступления на ЗБС (руск.). Беларускі Хельсінкскі камітэт (18 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021.
- ↑ а б Members of German Bundestag take over godparenthood for Yana Arabeika, Artur Khalimonchyk and Siarhei Kapanets (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (21 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ STAND WITH BELARUS: PRIGIONIERI POLITICI DELLA SETTIMANA (італ.). Italian Federation for Human Rights (8 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
- ↑ Заява правозахисних організацій щодо незаконно утримуваних білоруських студентів (укр.). Асацыяцыя ўкраінскіх манітораў захавання правоў чалавека ў дзейнасці праваахоўных органаў (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ Правозахисники України закликають міжнародну спільноту захистити незаконно утримуване в Білорусі студентство (укр.). Новинарня (20 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ Неведомская, Татьяна. Родные обвиняемых по "делу студентов": Приговор не удивляет (руск.). Deutsche Welle (16 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 21 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.