Манхэтэнскі праект
«Праект Манхэтэн» (англ.: Manhattan Project) — кодавая назва праграмы ЗША па распрацоўцы ядзернай зброі, ажыццяўленне якой пачалося 17 верасня 1943 года. Перад гэтым даследаванні вяліся ва «Уранавым Камітэце» (S-1 Uranium Committee, з 1939 года). У праекце прымалі ўдзел навукоўцы з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі і Канады.
У рамках праекта былі створаны тры атамныя бомбы: плутоніевая «Штучка» (Gadget) (падарваная пры першым ядзерным выпрабаванні), уранавы «Малыш» (Little Boy) (скінута на Хірасіму 6 жніўня 1945 года) і плутоніевы «Таўстун» (Fat Man) (скінута на Нагасакі 9 жніўня 1945 года).
Кіравалі праектам амерыканскі фізік Роберт Опенгеймер і генерал Леслі Гроўс.
Для таго, каб схаваць прызначэнне зноў створанай структуры, у складзе ваенна-інжынерных войскаў арміі ЗША была сфармавана Манхэтэнская інжынерная акруга (Manhattan Engineering District), а Гроўс (на той момант палкоўнік) быў узведзены ў брыгадныя генералы і прызначаны камандуючым гэтай акругай, ад імя якой і ўвесь праект атрымаў сваю назву.
Асноўныя звесткі
правіцьДа сакрэтнага праекту, які стартаваў у 1939 годзе, былі падлучаны шмат буйных навукоўцаў, якія эмігрыравалі ў 1933 годзе з Германіі (Фрыш, Бетэ, Сілард, Фукс, Тэлер, Блох і іншыя), а таксама Нільс Бор, вывезены з акупаванай Германіяй Даніі. У рамках праекту яго супрацоўнікі працавалі на еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў, праводзячы збор каштоўнай інфармацыі аб нямецкай ядзернай праграме.
Да лета 1945 года ваеннае ведамства ЗША здолела атрымаць атамную зброю, дзеянне якога было заснавана на выкарыстанні двух відаў актыўных матэрыялаў — ізатопа урану-235 («уранавая бомба»), або ізатопа плутонію-239 («плутоніевай бомба»). Галоўная складанасць пры стварэнні выбуховага прыстасавання на аснове урану-235 складалася ў узбагачэнні ўрану — гэта значыць у павышэнні масавай долі ізатопа 235U ў матэрыяле (у прыродным уране асноўным ізатопам з’яўляецца 238U, доля ізатопа 235U прыкладна роўная 0,7 %), каб зрабіць магчымай ланцуговую ядзерную рэакцыю (у прыродным і нізкаўзбачаным уране ізатоп 238U перашкаджае развіццю ланцуговай рэакцыі). Атрыманне плутонію-239 для плутоніевага зарада не было звязана на прамую са складанасцямі ў атрыманні урану-235, так як у гэтым выпадку выкарыстоўваецца уран-238 і спецыяльны ядзерны рэактар.
Першае выпрабаванне ядзернага выбуховага прыстасавання «Трыніці» на аснове плутонію-239 (у ходзе выпрабавання тэставалася менавіта плутоніевая бомба імплазіўнага тыпу) было праведзена ў штаце Нью-Мексіка 16 ліпеня 1945 года (палігон Аламогордо).[2] Пасля гэтага выбуху Гроўс вельмі паказальна адказаў на словы Опэнгеймера: «Вайна скончана», — ён сказаў: «Так, але пасля таго, як мы скінем яшчэ дзве бомбы на Японію».[3]
У СССР распрацоўкай ядзернай зброі займаўся Спецыяльны камітэт пры Савеце міністраў СССР пад кіраўніцтвам Л. П. Берыі. Першае выпрабаванне атамнай зброі ў Савецкім Саюзе было ажыццёўлена ў 1949 годзе, праз чатыры гады пасля першага ядзернага выпрабаванні ў ЗША.
Зноскі
- ↑ Коллекция фотографий RG-77-BT, хранящаяся в филиале Национального архива в Колледж Парке (штат Мэриленд).
- ↑ (2013) Anne C. Fitzpatrick: Igniting the Light Elements: The Los Alamos Thermonuclear Weapon Project, 1942—1952 (ISBN 128882498X) (англ.).
- ↑ Лесли Гровс. «Теперь об этом можно рассказать» / Сокращенный перевод с английского О. П. Бегучева. Предисловие и редакция кандидата военных наук В. В. Ларионова. — М.: Государственное издательство литературы в области атомной науки и техники (Атомиздат), 1964.