Баранавіцкае гета

Баранавіцкае гета — яўрэйскае гета, якое было створана пад час Другой Сусветнай вайны ў Баранавічах германскимі акупантамі.

Баранавіцкае гета

Помнік 12 000 загінуўшым яўрэям у Баранавічах, на вуліцы Царука
Месцазнаходжанне Баранавічы
Перыяд існавання 28 ліпеня 1941 —
17 снежня 1942
Колькасць вязняў больш за 15 000
Колькасць загінулых 12 000
Старшыня юдэнрата Изаксон
Овсій Гіршэвич,
Шмуэль Янкелевіч
Баранавіцкае гета на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гета было створана амаль адразу пасля захопу гораду немцамі. 28 чэрвеня 1941 баранавіцкія яўрэі павінны былі перасяліцца ў раён Баранавічаў празваны Сахалінам. Гета мела межы па вуліцах: Віленская (цяпер Гагарына), Наратовіча (цяпер Камсамольская), Царкоўная (цяпер Лісіна), Панятоўскага (цяпер Багдановіча), Ажэшкі. Уезд на тэрыторыю гета быў з вуліцы Віленскай па вуліцы Садовай (цяпер Міцкевіча). Усё гета было агароджана двумя радамі калючага дроту.

На чалавека ў гета прызначаўся 1 м² жылой плошчы. Харчаванне (200 грамаў эрзац-хлебу на дзень і 1 кг крупы на месяц) выдавалася толькі працуючым.

У студзені 1941 ў гета знаходзілася больш за 15 000 яўрэяў з горада і ваколіцаў.

У баранавіцкі юдэнрат уваходзіла 26 асоб. На чале яго стаяў Аўсей Гіршэвіч Ізыксон, паліцыяй гета кіраваў Наім Піневіч Вальтман. Сядзіба юдэнрат знаходзілася ў будынку па вуліцы Садовай, 10.

29 чэрвеня і 30 чэрвеня 1941 было расстраляна прыкладна па 500 і 300 яўрэяў на старых яўрэйскіх могілках (цяпер вул. Чарнышэўшскга). 30 чэрвеня 1941 немцы адабралі 36 яўрэяў-дактароў быццам бы для лячэння савецкіх ваеннапалонных. І ў той самы дзень іх расстралялі.

9 ліпеня 1941 было паведамлена пра расстрэл 73 яўрэяў, якія супрацоўнічалі з камуністамі. У канцы ліпеня расстралялі яшчэ каля 70 чалавек інтэлігенцыі.

4 сакавіка 1942 была праведзена масавы расстрэл жыхароў гета. Жывымі пакінулі толькі тых хто мог працаваць. 3400 чалавек вывезлі да Зялёнага Масту за чыгункаю Баранавічы-Вільня і расстралялі. Забіты быў і старшыня гета Ізыксон.

17 снежня 1942 года пачалася поўная ліквідацыя Баранавіцкага гета. Яўрэі былі часткова знішчаны (6000 расстраляныя каля вёскі Грабавец), часткова перавезены ў Калдычэўскі лагер смерці. Падвалы ў будынках, дзе хаваліся людзі закідваліся гранатамі, некаторыя дамы паліліся. На ўездзе ў горад зявіліся таблічкі «Свабодна ад яўрэяў».

Летам 1942 у Баранавічы было прывезена некалькі тысяч яўрэяў з Чэхаславакіі, Аўстрыі і Германіі. Яны былі расстраляны недалёка ад горада ва ўрочышчы Гай.

Ушанаванне памяці правіць

 
Абеліск з надпісам на беларускай мове і iўрыце аб трагедыі вязняў гета

У 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перазахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магіле быў адкрыты на сродкі яўрэйскага боку Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору — вязняў Баранавіцкага гета.

Літаратура правіць

  • Шерман, Б.П. Барановичское гетто. Колдычевский лагерь смерти (Барановичи, 1997)
  • Артыкул «Баранавічы» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі

Спасылкі правіць