Мемарыяльны комплекс на магіле вязняў Баранавіцкага гета

Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору — вязняў Баранавіцкага гета — мемарыяльны комплекс у Баранавічах. Знаходзіцца на вул. Чарнышэўскага — Рагулі.

Помнік
Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяраў фашысцкага тэрору
53°07′19″ пн. ш. 26°00′31″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Архітэктар Хаім Цукерман (Ізраіль)
Дата пабудовы 1994 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000025шыфр 113Д000025
Map

Гісторыя правіць

У час другой сусветнай вайны фашысты паўсюдна вынішчалі яўрэйскае насельніцтва. У 1942 годзе ў горадзе Баранавічы было створана гета, куды сагналі сем’і яўрэяў, пасля чаго пачаліся расстрэлы. Забітых закапвалі ў траншэях каля в. Грабавец, «Зялёнага Моста» і на вуліцы Рагулі. У снежні 1942 года над Баранавічамі быў падняты белы сцяг з надпісам «юдэнрайн», што азначала «чысты ад яўрэяў».

Праз 50 гадоў у 1992 годзе родныя і блізкія загінуўшых папрасілі дазволу на перазахаванне астанкаў загінуўшых у брацкай магіле на старых яўрэйскіх могілках, зруйнаваных у час вайны. У 1994 годзе на магіле быў адкрыты мемарыяльны комплекс на сродкі яўрэйскага боку па праекту жыхара Тэль-Авіва, члена гарадскога Савета Баранавічаў да 1939 года, архітэктара Хаіма Цукермана з матэрыялаў, прывезеных з Ізраіля.

Апісанне правіць

 
Абеліск з надпісам на беларускай мове і іўрыце аб трагедыі вязняў гета

У мемарыяльным скверы (1 га), абнесеным агароджай, устаноўлены памятны камень і белы мармуровы абеліск з надпісам на беларускай мове і іўрыце аб трагедыі вязняў гета. На брацкай магіле на белай мармуровай пліце надпіс на беларускай мове і іўрыце: «Астанкі 12-ці тысяч яўрэяў г. Баранавічы, сабраныя ў месцах знішчэння, здзейсненага немцамі і іх памагатымі ў 1942 годзе» і выява Шчыта Давіда — яўрэйскага сімвала.

Помнік над брацкай магілай — аркі (сімвала крыві жывых і мёртвых), жалезныя трубы (сімвалы калючага дроту гета), дзве калоны (сімвалы надзеі на сучаснае і будучыню)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.