Балістычная ракета
Балістычная ракета — разнавіднасць ракетнай зброі. Большую частку палёту здзяйсняе па балістычнай траекторыі, гэта значыць знаходзіцца ў некіраваным руху.
Патрэбная хуткасць і кірунак палёту паведамляюцца балістычнай ракеце на актыўным участку палёту сістэмай кіравання палётам ракеты. Пасля адключэння рухавіка рэшту шляху баявая частка, якая з’яўляецца карыснай нагрузкай ракеты, рухаецца па балістычнай траекторыі. Балістычныя ракеты могуць быць шматступеннымі, у гэтым выпадку пасля дасягнення зададзенай хуткасці адпрацаваныя ступені адкідаюцца. Такая схема дазваляе паменшыць бягучую вагу ракеты, тым самым дазваляе павялічыць яе хуткасць.
Балістычныя ракеты могуць запускацца з разнастайных пускавых установак: стацыянарных — шахтавых або адкрытых, мабільных — на базе колавага або гусенічнага шасі, самалётаў, караблёў і падводных лодак.
Балістычныя ракеты дзеляцца на стратэгічныя і тактычныя.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Балістычная ракета