Шахтавая пускавая ўстаноўка

Шахтавая пускавая ўстаноўка (ШПУ) — стацыянарная ракетная пускавая ўстаноўка ў шахтавым забудаванні, то бок знаходзіцца ў грунце і прызначана для размяшчэння ракеты з трыманнем патрабаванняў тэмпературна-вільготнаснага рэжыму для падтрымання яе працяглы час гатовай да пуску.

Абарончае прыстасаванне шахтавай пускавой устаноўкі балістычнай ракеты Р-12У (8К63У)
Абслугоўванне МБР «Мінітмен-3» у шахтавай ПУ
Пуск МБР «Тыта́н II». Рухавікі першай ступені ракеты запускаюцца ў ШПУ (газадынамічны старт), прадукты гарэння ад працы рухавікоў перанакіроўваюцца праз бакавыя газаадводныя каналы пускавой шахты.
Пуск МБР LGM-118A Peacekeeper з ШПУ метадам мінамётнага старту.

ШПУ выкарыстоўваюцца ў асноўным для пуску балістычных ракет стратэгічнага прызначэння. Гэты тып аб'екта можа забяспечыць пэўную абарону для ракеты, і ракета можа быць запушчана даволі хутка.

Гісторыя з'яўлення правіць

Пачалі ўжываць ШПУ ў 1960-я гады. Тады, падчас Халоднай вайны, Савецкі Саюз і Злучаныя Штаты пачалі ствараць ракетныя пускавыя ўстаноўкі, каб гарантаваць, што іх міжкантынентальныя балістычныя ракеты не будуць знішчаны іншым бокам. Такі тып пуска ракет забяспечваў пэўную абарону для ракеты, і ракета магла быць запушчана нават ва ўмовах баявых дзеянняў з прымяненнем ядзернай зброі.

Недахопы правіць

Праз безперапыннае паляпшэнне трапнасці ракет, шахтавы ракетны бункер лёгка выяўляецца і знішчаецца праз свае фіксаванае размяшчэнне.