Хансл Джордж Парчмент (англ.: Hansle George Parchment, нар. 17 чэрвеня 1990 года) — ямайскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў бегу на 110 метраў з бар’ерамі. Алімпійскі чэмпіён 2020 года. Двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету. Чэмпіён Універсіяды 2011 года. На Алімпійскіх гульнях 2012 года выйграў бронзавы медаль з нацыянальным рэкордам — 13,12 сек. Выступаў на чэмпіянаце свету 2013 года ў Маскве, але не здолеў выйсці ў фінал. 1 чэрвеня 2013 года стаў пераможцам спаборніцтваў Eugene Prefontaine Classic з нацыянальным рэкордам — 13,05 сек. Мае таксама досвед выступаў на «гладкай» 100-метроўцы.

Лёгкая атлетыка
Хансл Парчмент
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя 110 metres hurdles[d]
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1990(1990-06-17)[1] (34 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 196 см
Вага 90 кг
IAAF 14325570
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2023 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які адбыўся ў Будапешце, ямайскі атлет, у бегу з бар’ерамі на 110 метраў, з вынікам 13,07 секунды стаў сярэбраным медалістам чэмпіянату свету.

З’яўляецца студэнтам універсітэта Вест-Індыі ў Кінгстане.

Зноскі

  1. Hansle Parchment // World Athletics database