Ян ван Мірыс
Ян ван Мірыс (нідэрл.: Jan van Mieris; 17 чэрвеня 1660, Лейдэн — 17 сакавіка 1690, Рым) — нідэрландскі мастак эпохі барока.
Ян ван Мірыс | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1660[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1690[1][2][…] (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Франс ван Мірыс Старэйшы |
Маці | Кунера ван дэр Кок[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт |
![]() |
Жыццё і творчасць
правіцьЯн ван Мірыс нарадзіўся ў Лейдэне. Ян ван Мірыс быў старэйшым сынам мастака Франса ван Мірыса-старэйшага. Вывучаў жывапіс, у прыватнасці гістарычныя творы, пад кіраўніцтвам свайго бацькі, а таксама жывапісца Герарда дэ Лерэса ў Амстэрдаме. У маладосці Ян часта хварэў, што адбівалася на яго занятках. У 1686—1687 гадах мастак здзейсніў падарожжа па Германіі і затым — у Фларэнцыю, дзе ён, дзякуючы знаёмству вялікага герцага Тасканскага Казіма III Медычы з Мірысам Старэйшым, атрымаў найболей выгодныя замовы. Адсюль Ян ван Мірыс адпраўляецца ў Рым, дзе яго працы былі добра вядомыя і высока шанаваліся.
Яго праца была асабліва высока ацэнена членамі сям’і дэ ла Корт. Заступніцы Яна Петранеле дэ ла Корт (1624—1707) належалі тры яго карціны, а яе сыну Адаму Ортмансу II (1662—1719) — чатыры. Ён таксама напісаў партрэты для гэтай сям’і: Петранелы, яе мужа Адама Оартманса I (1622—1684) і іх траюраднага пляменніка Пітэра дэ ла Корт ван дэр Воарта (1664—1739). У апошняга было дзве пары кулонаў, жанравых твораў, напісаных Янам.
У Рыме яго хваробы зноў абвастрыліся. Мастак працягваў па-ранейшаму маляваць у тыя моманты, калі яму рабілася лепш — да смерці ў 1690 годзе.
Ян ван Мірыс — старэйшы брат мастака Вілема ван Мірыса. У яго таксама была сястра Крысціна.
Зноскі
- ↑ а б Jan van Mieris
- ↑ а б Jan van Mieris — 2009.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134153944 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 20 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #134153944 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.