Герард дэ Лерэс (нідэрл.: Gerard de Lairesse або Жэрар дэ Лерэс, фр.: Gérard de Lairesse, 11 верасня 1640, Льеж — 28 ліпеня 1711, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак, гравёр, тэарэтык мастацтва.

Герард дэ Лерэс
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 верасня 1640(1640-09-11)[1][1] ці 1641[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1711(1711-07-28)[5] ці 1711[2][3][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец, гравёр, дэкаратар, графік, публіцыст, тэарэтык мастацтва, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак барока
Уплыў Bertholet Flemalle[d]
Уплыў на Jan Goeree[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Льежы і быў другім сынам мастака Рэнье дэ Лерэса (1597—1667). Ён вывучаў мастацтва ў свайго бацькі, а з 1655 года ў Бертоле Флемаля. Сфарміраваўся пад уплывам фламандскай школы. Выпрабаваў уплыў Рэмбранта, ад якога адышоў у бок класіцызму. Лерэс адпрэчыў мастацтва Рэмбранта. Класіцыст Лерэс не прызнаваў мастацтва, у якім не знаходзіў залежнасці ад твораў антычных ці вялікіх італьянскіх майстроў. Ён працаваў у Кёльне і Экс-ля-Шапель для Максіміліяна Генры Баварскага з 1660 года. Ажаніўся з Мары Салме ў Візе. У 1664 г. муж і жонка пасяліліся ва Утрэхце, дзе ў красавіку 1665 года хрысцілі свайго сына. У 1667 г. пераехалі ў Амстэрдам. З 1676 па 1683 год дэ Лерэс ствараў карціны ў якасці ўпрыгожванняў для палаца Сустдзейк. У 1684 годзе ён пераехаў у Гаагу і адпрацаваў там год. У 1685 годзе ён пісаў працы для палаца Хэт Лоа. Быў надзвычай модны ў багатых дамах Амстэрдама і Гаагі.

Пакутаваў на спадчынны сіфіліс, аказаўся знявечаны, да 1690 г. аслеп. Напісаў уплывовы сярод мастакоў дапаможнік «Асновы малявання» (1701), склаў «Вялікую кнігу жывапісцаў» (1707).

Зноскі

  1. а б Gerard de Lairesse // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Gerard de Lairesse // Web umenia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Gerard de Lairesse // Minneapolis Institute of Art — 1883. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.