Пралеска (часопіс)
часопіс
(Пасля перасылкі з Пралеска (1991))
«Пралеска» — штомесячны навукова-метадычны часопіс для педагогаў дашкольных устаноў, выдаецца з 1991 года. Заснавальнік — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Знаёміць чытачоў з досведам работы дашкольных устаноў, тэарэтычнымі і практычнымі распрацоўкамі вучоных.
«Пралеска» | |
---|---|
![]() | |
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Краіна |
![]() |
Галоўны рэдактар | Н. С. Старжынская |
Заснавана | 1991 |
Тэматыка | Дашкольная педагогіка |
Перыядычнасць | штомесячнік |
Вэб-сайт | praleska-red.by |
Рубрыкі: «Азбукоўнік беражлівых», «Буслянка», Сямейны клуб «Пралескі» (дадатак да часопіса), «Бяспека жыццядзейнасці», «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне» і інш. Старшыня рэдакцыйнай калегіі: Н. С. Старжынская, доктар педагагічных навук, прафесар.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).