Васіль Іванавіч Стражаў
Васіль Іванавіч Стражаў (26 чэрвеня 1944, Каменск-Шахцінскі, Растоўская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-фізік, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2003—2008. Доктар фізіка-матэматычных навук (1986), замежны член Расійскай акадэміі адукацыі, віцэ-прэзідэнт Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў.
Васіль Іванавіч Стражаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1944 (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, матэматык |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[4] (1986) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1966 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «тэарэтычная фізіка», паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР і ў 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю (тэма дысертацыі — «Да праблемы дуальнай сіметрыі ў электрадынаміцы»). Працаваў у АН БССР (Інстытут фізікі, Аддзяленне фізіка-матэматычных навук), затым — у Мінскім абкаме і гаркаме КПБ, дзе курыраваў пытанні навукі і адукацыі. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (тэма — «спінавай ступені свабоды і калібравальных сіметрыі»).
З 1988 года — у міністэрстве адукацыі БССР і Рэспублікі Беларусь. У 1994—2001 — міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 1994 па 1997 — міністр адукацыі і навукі).
17 лістапада 2003 г Стражаў быў прызначаны новым рэктарам БДУ замест Аляксандра Казуліна, які апынуўся ў цэнтры скандалу.
31 кастрычніка 2008 новым рэктарам БДУ быў прызначаны Сяргей Уладзіміравіч Абламейка. У ліку прычын адстаўкі Стражава называлася дасягненне гранічнага ўзросту для заняцця кіруючых пасад.
Узнагароды і званні
правіцьЗаслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008). Узнагароджаны медалём Пушкіна (Расія, 2006), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2007), ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква, 2014).
Зноскі
- ↑ Стражев Василий Иванович — БДУ. Праверана 11 красавіка 2018.
- ↑ Белорусские имена в науке (Физика, физико-технические науки, астрономия) Краткий биографический справочник Праверана 11 красавіка 2018.
- ↑ 2003 Стражев Василий Иванович — БДУ. Праверана 11 красавіка 2018.
- ↑ Стражаў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 193. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б Василий Иванович Стражев — БДУ. Праверана 11 красавіка 2018.
Літаратура
правіць- Стра́жаў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 193. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стражев Василий Иванович (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 47—48.
Спасылкі
правіць- Стражаў Васіль Іванавіч на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Біяграфія Архівавана 4 сакавіка 2021. на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (руск.)