Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скар. БДУТ) — універсітэт у Магілёве, адзіная ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю. Размешчаны ў комплексе будынкаў па адрасе пр. Шміта, 3.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (БДУТ) | |
---|---|
Заснаваны | 1973 |
Рэктар | Максім Аляксандравіч Кіркор[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Магілёў |
Юрыдычны адрас | Рэспубліка Беларусь, г. Магілёў, 212027, пр. Шміта, 3 |
Сайт | bgut.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьАдзіны ў рэспубліцы ВНУ харчовага профілю быў адкрыты 1 студзеня 1973 года як Магілёўскі тэхналагічны інстытут (МТІ) на базе тэхналагічнага факультэта Магілёўскага машынабудаўнічага інстытута. У красавіку 2002 г. па выніках атэстацыі інстытут быў пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання (МДУХ). 26 сакавіка 2021 года міністр адукацыі Ігар Карпенка падпісаў загад аб перайменаванні ўстановы вышэйшай адукацыі ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій (скарочаная назва БДУТ)[2].
Падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру ўніверсітэт ажыццяўляе па 11 спецыяльнасцях. Ва ўніверсітэце працуе спецыялізаваны Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый. БДУТ з’яўляецца галаўным ВНУ у распрацоўцы адукацыйных стандартаў, вучэбных планаў і праграм, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для спецыяльнасцяў харчовага профілю.
Ва ўніверсітэце на 20 кафедрах працуюць 287 выкладчыкаў, у тым ліку 14 дактароў і прафесараў, 89 дацэнтаў. З іх 6 абраныя акадэмікамі і членамі-карэспандэнтамі Акадэміі аграрных навук, Акадэміі холаду, Інжынернай акадэміі і інш.
За 30 гадоў дзейнасці выкладчыкі ВНУ падрыхтавалі 13 тысяч спецыялістаў. Больш за 40 яго выпускнікоў абаранілі дысертацыі, у тым ліку дзве доктарскія.
Факультэты і інстытуты
правіць- Механічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Мікалай Іванавіч Ульянаў)
- Эканамічны (дэкан — к. э. н., дацэнт Алена Аляксееўна Казлова)
- Тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Ірына Анатольеўна Машкова)
- Хіміка-тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Алег Уладзіміравіч Шкаброў)
- Інжынерна-тэхналагічны (дэкан — к. т. н., дацэнт Раіса Рыгораўна Кандраценка)
- Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў
Рэктары
правіць- 1973 — Віктар Якаўлевіч Міхалап
- 1973—1979 — Аляксандр Рыгоравіч Бясчастнаў
- 1979—1986 — Алег Георгіевіч Палячонак
- 1986 — Уладзімір Нілавіч Беланогаў
- 1986—1992 — Анатоль Аляксеевіч Грычэнка
- 1992 — Аляксандр Анісімавіч Барысаў
- 1992—2003 — Яўгеній Іванавіч Чыжык
- 2003—2017 — Вячаслаў Аляксеевіч Шаршуноў
- з 2017 — Максім Аляксандравіч Кіркор
Зноскі
- ↑ "Рэктарат". Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій. 22.09.2021.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ http://www.bgut.by/sites/default/files/userfiles/About-us/prikaz_208_ot_26.03.2021_o_pereimenovanii_universiteta-1-2.pdf
Спасылкі
правіцьБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій на Вікісховішчы |