Інжынерна-тэхналагічны факультэт БДУТ
Інжынерна-тэхналагічны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.
Інжынерна-тэхналагічны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій | |
Дэкан | Раіса Рыгораўна Кандраценка |
Месцазнаходжанне | |
Адрас | Беларусь, Магілёў |
bgut.by/?q=itfzo/ |
Гісторыя
правіцьУ 1973 годзе створаны факультэт вячэрняга і завочнага навучання. У 1973—1981 гадах факультэт рыхтаваў спецыялістаў па вячэрняй форме навучання. З 1981 года — завочны факультэт. З 2016 года — інжынерна-тэхналагічны факультэт завочнай адукацыі. Сучасная назва — інжынерна-тэхналагічны факультэт.
Кафедры
правіць- Кафедра хіміі
- Кафедра тэхнасфернай бяспекі і агульнай фізікі
- Кафедра замежных моў
Дэканы
правіць- А. У. Ламотка (1973—1975)
- М. Г. Лысенка (1975—1978)
- Л. Д. Сцепаненка (1978—1979)
- У. У. Ясінецкі (1979—1993)
- А. У. Абатураў (1993—2005)
- Раіса Рыгораўна Кандраценка (з 2005)