Анатоль Аляксеевіч Грычэнка

Анатоль Аляксеевіч Грычэнка (17 мая 1937, г. Анапа, Краснадарскі край, Расія) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1982).

Анатоль Аляксеевіч Грычэнка
Дата нараджэння 17 мая 1937(1937-05-17) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Скончыў Харкаўскі авіяцыйны інстытут (спецыяльнасць «Рухавікі лятальных апаратаў», 1962).

Працаваў у ваенным прадпрыемстве Камітэта авіяцыйнай тэхнікі пры Савеце Міністраў СССР (1962—1966, інжынер), Канструктарскім бюро хімаўтаматыкі (Варонеж; 1966—1970, інжынер-канструктар), Варонежскі інжынерна-будаўнічы інстытут (1970—1973, дацэнт кафедры гідраўлікі, водазабеспячэння і каналізацыі, кафедры цеплатэхнікі), Наваполацкім політэхнічным інстытуце (1973—1985, з 1974 — загадчык кафедры тэхнікі і тэхналогіі нафты і газу), Усесаюзным навукова-даследчым і праекта-канструктарскім інстытуце мікрабіялагічных вытворчасцей (Мінск; з 1985, намеснік дырэктара па навуковай рабоце), Магілёўскім тэхналагічным інстытуце (1986—1994, у лістападе 1986 — маі 1992 — рэктар, з 1992 — загадчык кафедры машын і апаратаў харчовых вытворчасцей).

Літаратура

правіць
  • Оптимизация промышленных процессов фильтрования суспензий : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.17.08 / Гриченко Анатолий Алексеевич. — Ленинград, 1980.
  • Гриченко Анатолий Алексеевич // 40 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2013. — С. 76.
  • Технологический факультет / Полоцкий государственный университет. — Новополоцк, 2008. Информация на с. 36—38.
  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк, 2008. — Інфармацыя на с. 38, 39.