Анапа
Анапа[2] (руск.: Анапа) — горад (з 1846 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 54,8 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1781 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, на высокім паўночна-усходнім беразе Анапскай бухты, акружанай адгор’ямі Галоўнага Каўказскага хрыбта, за 160 км на захад ад Краснадара, за 52 км на паўночны захад ад Наварасійска.
Прыморскі кліматычны і бальнеялагічны (пераважна дзіцячы) курорт усерасійскага значэння. Даўжыня пясчаных пляжаў складае звыш 40 км (Джамятэ — самы доўгі ў Еўропе натуральны пясчаны пляж), галечных — 10 км. Ёсць марская прыстань, чыгуначная станцыя і аэрапорт.
Клімат міжземнаморскага тыпу. Зіма мяккая, з няўстойлівым снежным покрывам. Сярэдняя тэмпература студзеня +1 °C, часам маразы дасягаюць адзнак у −20 і ніжэй (−32 °C у 2006). Лета вельмі цёплае, сонечнае, працяглае. Сярэдняя тэмпература ліпеня +23 °C. Спякоту змякчаюць марскія брызы. Ападкаў каля 400 мм у год. Анапа — самае сонечнае месца на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа (сярэднегадавая колькасць пахмурных дзён 48). Купальны сезон з 15 мая па 15 кастрычніка.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, абслугоўваючыя курорт (хлебзавод, вінзавод і інш.). Вытворчасць будматэрыялаў і пластыкавых вырабаў. У наваколлях Анапы — вінаградарства і вінаробства.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Анатоль Аляксеевіч Грычэнка (нар. 1937) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і апаратаў хімічнай тэхналогіі. Доктар тэхнічных навук (1982), прафесар (1982).
- Уладзіслаў Андрэевіч Антропаў (нар. 1937) — фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992), прафесар (1994).
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://www.MojGorod.ru/krasnod_kraj/anapa/index.html
- ↑ http://lingvarium.org/docs/Sev-Caucas1926.zip — Ростов н/Д..
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/vov_svod.pdf
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ https://krsdstat.gks.ru/storage/mediabank/pub-01-04(2).pdf
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://krsdstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/krsdstat/ru/news/rss/4e0d2c0043a4c2d0955995d06954faf7
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ http://krsdstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/krsdstat/resources/b98c9c8044d9a869b7d6bfde4cdebdf4/Оценка%20численности_01.01.2018.htm
- ↑ http://krsdstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/krsdstat/resources/81e08500497abd16af88ff3fbd401489/Оценка%20численности_01.01.2019_окончат1.htm
- ↑ http://krsdstat.gks.ru/storage/mediabank/Оценка%20численности_01.01.2020.htm
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года — М.: Росстат, 2024.
- ↑ https://www.amna.gr/anarussia/article/156945/Adelfopoiisi-tis-Larisas-me-tin-Anapa