Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж (МДПК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску, філіял БНТУ, размешчаны па адрасе пр. Незалежнасці, 85.
Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1 кастрычніка 1928 |
Тып | каледж |
mgpk.bntu.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗаснаваны 1 кастрычніка 1928 года як Мінскі політэхнічны тэхнікум. За заслугі ў падрыхтоўцы спецыялістаў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 ліпеня 1967 года Мінскі політэхнічны тэхнікум узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, а ў 1978 годзе політэхнічны тэхнікум узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Паводле загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у лютым 2000 года Мінскі політэхнічны тэхнікум ператвораны ў Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж. У кастрычніку 2014 года ўстанова адукацыі «Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж» рэарганізавана ў філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж».