Роднае слова (часопіс)

часопіс
(Пасля перасылкі з Роднае слова)

«Роднае слова» — навукова-метадычны ілюстраваны часопіс Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

«Роднае слова»
Вокладка часопіса за красавік 2017 г., №4
Вокладка часопіса за красавік 2017 г., №4
Тып часопіс
Заснавальнік Міністэрства адукацыі РБ
Краіна  Беларусь
Галоўны рэдактар Наталля Мікалаеўна Шапран
Заснавана 1987
Тэматыка навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Мова беларуская
Перыядычнасць Штомесяц
Галоўны офіс 220035, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 47/1, пад'езд 2, кв. 43
Тыраж 3141 экз. (2011), каля 1000 экз. (2019)
ISSN 0234-1360
Узнагароды
Вэб-сайт rod-slova.by

Часопіс уключаны Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагагічных навуках (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры)[1].

Тэматыка

правіць

Часопіс асвятляе пытанні, звязаныя з мовазнаўчай, літаратуразнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах[2]. Асвятляе пытанні літаратурнай, мовазнаўчай і культуралагічнай адукацыі ў сярэдняй школе і ВНУ. Змяшчае матэрыялы па гісторыі нацыянальнай культуры, пра сучасны літаратурны працэс, лінгвістычныя праблемы, міжмоўныя сувязі, адметнасць беларускай мовы.

Асноўныя раздзелы: «Школа і нацыянальнае Адраджэнне», «Філалогія», «Методыка і вопыт», «Калі закончыўся ўрок», «Міжпрадметныя сувязі», «Культура Беларусі», «На ростанях». На сваіх старонках адлюстроўвае шляхі развіцця нацыянальнай школы, педагагічнага майстэрства, дасягненні філалагічнай навукі.

Гісторыя

правіць

Быў заснаваны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. у Мінску на беларускай мове штомесячна, як «Беларуская мова і літаратура ў школе»[2]. У 1992 г. быў перарэгістраваны пад новай назвай — «Роднае слова».

За 25 гадоў дзейнасці было выдадзена больш за 3 млн. экзэмпляраў. У сярэдзіне 1990‑х гг. часопіс меў найбольшы тыраж — каля 10 тысяч экзэмпляраў[1].

Узнагароды

правіць
  • 2008 г. — Дыплом лаўрэата IV Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс»;
  • 2008 г. — Дыплом удзельніка ХІІ Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
  • 2008 г. — Дыплом Саюза пісьменнікаў Беларусі;
  • 2010 г. — Дыплом удзельніка ХІV Міжнароднай спецыялізаванай выставы «СМІ ў Беларусі»;
  • 2010 г. — Дыплом лаўрэата VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
  • 2012 г. — Дыплом лаўрэата VIІІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Ліцера» ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі»;
  • 2013 г. — Грамата Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • 2013 г. — Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
  • 2013 г. — Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ХV Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі»[1].

Галоўныя рэдактары

правіць

Зноскі

  1. а б в Інфармацыя пра часопіс(недаступная спасылка). Роднае слова. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2016. Праверана 19 лістапада 2016.
  2. а б Лугоўскі 2008, с. 81.
  3. Наталля Шапран, студзень 2020

Літаратура

правіць